Францішак Бартуль

грамадзка-палітычны дзяяч беларускай эміграцыі. From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Францішак Бартуль (15 лістапада 1918, в. Бярозкі каля Прыдруйску, цяпер Латвія4 сьнежня 2005, Нью-Ёрк) — грамадзка-палітычны дзяяч беларускай эміграцыі.

Remove ads

Жыцьцяпіс

У 1937 годзе скончыў сярэднюю школу ў Дзьвінску. У 1940 годзе мабілізаваны ў Чырвоную Армію, трапіў у нямецкі палон і апынуўся ў Штэтыне. Дзякуючы веданьню нямецкай мовай быў прызначаны перакладчыкам і адпушчаны на адпачынак у Дзьвінск, адкуль назад не вярнуўся. У 1943 годзе скончыў Віленскую беларускую настаўніцкую сэмінарыю. У 1944 годзе вучыўся ў Менскай афіцэрскай школе БКА.

Ад ліпеня 1944 году — на эміграцыі. Спачатку знаходзіўся ў Кёнігсбэргу, працаваў у Камітэце самапомачы. У 1944—1945 гг вучыўся на філязофскім факультэце Мюнхэнскага каталіцкага ўнівэрсытэту, пазьней — на філязофскім факультэце Грыгарыянскага ўнівэрсытэту ў Рыме. Адтуль перабраўся ў Вялікабрытанію, атрымаў спэцыяльнасьць тэхніка-дантыста.

Ад 24 сьнежня 1946 году — сябра Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі, а ў 1949 годзе быў абраны старшынём арганізацыі. Пазьней выконваў іншыя функцыі ў Галоўнай управе ЗБВБ. Ад 1949 годзе быў сябрам Згуртаваньня беларускіх камбатантаў. Адзін са стваральнікаў Беларускага хрысьціянскага акадэмічнага аб’яднаньня «Жыцьцё» і Беларускага акадэміцкага каталіцкага аб’яднаньня «Рунь».

У 1956 годзе разам з жонкай Верай Бартуль выехаў у ЗША. Жыў у Нью-Ёрку, дзе меў дантыстычную майстэрню. Стаў актыўным ўдзельнікам беларускага жыцьця. Уваходзіў у кіраўніцтва Беларуска-амэрыканскага задзіночаньня і яго Нью-Ёрцкага аддзелу, сябрам рэдкалегіі газэты «Беларус». Ад 1982 году — старшыня Рады дырэктароў Фундацыі імя П. Крэчэўскага. Быў радным БНР. Памёр у Мангасэце на Лёнг-Айлэндзе (штат Нью-Ёрк). Пахаваны ў Іст-Брансўіку (Нью-Джэрзі) на могілках парафіі Жыровіцкай Божай Маці БАПЦ.

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads