Франц Сіўко
беларускі публіцыст, пісьменьнік From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Франц Іва́навіч Сіўко́ (нар. 3 траўня 1953, в. Вята, Мёрскі раён, Полацкая вобласьць, БССР) — беларускі празаік, публіцыст, пэдагог. Ляўрэат прэміі імя Ўладзімера Караткевіча (2002), прэміі «Гліняны Вялес» (2015).

Remove ads
Біяграфія
Навучаўся ў Міжрэчанскай пачатковай і Павяцкай сярэдняй школах Мёрскага раёну. Скончыў філялягічны факультэт Белдзяржунівэрсытэту. З 1975 па 1980 настаўнічаў у Верхнядзьвінску. У 1980 пераехаў на сталае жыхарства ў Віцебск. Працаваў настаўнікам, намесьнікам дырэктара ў школах гораду, карэспандэнтам-арганізатарам у сыстэме прапаганды мастацкай літаратуры Саюза пісьменьнікаў Беларусі, стыльрэдактарам і перакладчыкам у газэце «Віцебскі рабочы», выкладчыкам курсу прафэсыйнае лексікі ў Віцебскім дзяржаўным тэхналягічным унівэрсытэце, прыбіральшчыкам пры культава-рэлігійнай установе, карэктарам у выдавецтве. Цягам шэрагу гадоў зьяўляўся сябрам рады Таварыства беларускай мовы Віцебшчыны. У верасьні 1986 выступіў у штотыднёвіку «Літаратура і мастацтва» з допісам «Прашу вызваліць…», які паклаў пачатак шырокай дыскусыі аб становішчы роднай мовы ў тагачасным айчынным грамадзтве.
Сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў з 1993, Беларускага ПЭН-цэнтру (да 2017). З 1999 па 2009 — старшыня Віцебскага абласнога аддзяленьня Саюзу беларускіх пісьменьнікаў.
Remove ads
Творчасьць
Сталую літаратурную працу пачаў у 1983. Творы друкаваліся ў шматлікіх літаратурна-мастацкіх выданьнях, калектыўных зборніках, штотыднёвіках. Аўтар 15 кніг прозы. Пад псэўданімам Францішак Дубраўскі супрацоўнічае з каталіцкімі выданьнямі «Наша вера», «Ave Maria». Аўтар публіцыстычных артыкулаў па праблемах захаваньня духоўнае спадчыны, моўнай сытуацыі ў краіне, мэтадычных матэрыялаў «Гістарычныя ўмовы разьвіцьця беларускай мовы» (1997) і мэтадычнай распрацоўкі (у суаўтарстве) «Культура маўленьня і дзелавыя зносіны спэцыяліста» (2010) для студэнтаў нефілялягічных спэцыяльнасцяў. У творчасьці закранае маральна-этычныя і сацыяльныя праблемы, дасьледуе асабліваьсці мэнтальнасьці айчыннага грамадзтва на пераломных гістарычных этапах у кантэксьце агульначалавечых каштоўнасьцяў.
Remove ads
Бібліяграфія
- З чым прыйдзеш… : Аповесьць, апавяданьні. ― Мн. : Маст. літ., 1991. (Першая кн. празаіка) ISBN 5-340-00703-0.
- Апошняе падарожжа ў краіну ліваў: Аповесьці. ― Мн. : Маст. літ., 1997 ISBN 985-02-0012-X.
- Удог: Аповесьці, апавяданьні. ― Мн. : ГА «Беллітфонд», 2001 ISBN 985-6576-20-2.
- Бялячык: Казкі і апавяданьні: Для дашк. і мал. шк. узросту. [Маст. Г. С. Грак]. ― Мн.: Маст. літ., 2003 ISBN 985-02-0587-3.
- Ягня ахвярнае: Прыпавесьці, аповесьць. ― Віцебск: Абл. друк., 2003 ISBN 985-6674-04-2.
- Асымэтрыя: Аповеды, эсэ, запісы / Франц Сіўко. ― Менск : Беларускі кнігазбор, 2005 ISBN 985-6730-98-8.
- Дзень Бубна: [прыпавесьці, аповесьць] / Франц Сіўко. ― Менск : І. П. Логвінаў, 2008 (Кнігарня «Наша Ніва»). ISBN 978-985-6800-72-9.
- Выспы: Аповесьці, апавяданьні, эсэ. ― Менск : І. П. Логвінаў, 2011 ISBN 978-985-6991-36-6.
- Эдэм: Прыпавесьці, апавяданьні, эсэ. ― Менск : Маст. літ., 2014 ISBN 978-985-02-1498-0.
- Плебейскія гульні: Аповесьці. ― Менск : І. П. Логвінаў, 2015 ISBN 978-609-8147-42-1.
- Штрыхкоды: Зборнік эсэ. ― Менск : Галіяфы, 2017 ISBN 978-985-7140-58-9.
- Раз — шкілет, і два — шкілет: Аповесьці. ― Менск : Галіяфы, 2019 ISBN 978-985-7209-23-1.
- Дыялёг (у суаўтарстве з Ю. Станкевічам). ― Менск : Галіяфы, 2020 ISBN 978-985-7209-32-3.
- Бобрык Плясік і Цімоша: Казка, апавяданьне. [Маст. Вячаслаў Шайнураў]. ― Менск : Медысонт, 2022 ISBN 978-985-7261-92-5.
- Што раньш было: 3-е выд., удакл. і дап. ― Віцебск : ВДУ імя П. М. Машэрава, 2024 ISBN 978-985-30-0093-1.
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads