Вята (вёска)

вёска ў Мёрскім раёне Віцебскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Вя́та[1]вёска ў Беларусі, на рацэ Вяце пры ўтоку яе ў Дзьвіну. Уваходзіць у склад Павяцкага сельсавету Мёрскага раёну Віцебскай вобласьці. Насельніцтва на 2014 год — 8 чалавек.

Хуткія факты

Вята — даўняе мястэчка гістарычнай Браслаўшчыны (частка Віленшчыны), старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага[2].

Remove ads

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Першы пісьмовы ўпамін пра Вяту зьмяшчаецца ў прывілеі вялікага князя Жыгімонта Старога ад 24 кастрычніка 1515 году ўладальніку гэтых мясьцінаў Івана Сапегу на пабудову пры ўтоцы Вяты ў Дзьвіну замка, заснаваньне мястэчка, торгу і корчмаў. У 1556 годзе Вята знаходзілася ў валоданьні князёў Пронскіх, а ў 1566 годзе «двор» зь мястэчкам перайшлі да ваяводы рускага Мікалая Сіняўскага[3].

Вяцкі замак значыцца на мапах Вялікага Княства Літоўскага XVI—XVII стагодзьдзяў, аднак пазьней зьвестак пра яго няма. Напэўна, у вайну Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гадоў маскоўскія захопнікі зруйнавалі замак, па чым ён не аднавіўся.

Па першым і другім падзелах Рэчы Паспалітай Вята стала пагранічным паселішчам, тут збудавалі назіральную вежу.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Вята апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Дзісенскім павеце Віленскай губэрні. У гэты час тут было 20 двароў. У вайну 1812 году ў вёсцы стаяў францускі гарнізон. На 1893 год у Вяце было 13 двароў, маёнтак знаходзіўся ў валоданьні Мірскіх.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Вяту занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Вята абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП (б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР[4].

Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Вята апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі. У гэты час тут дзеяла школа, працавалі карчма і кардонная фабрыка, на якой было каля 10 работнікаў. У 1930-я гады ў Вяце было каля 45 двароў. У 1937 годзе тутэйшая капліца займела адсыловы звон[5].

У 1939 годзе Вята ўвайшла ў БССР, у склад Павяцкага сельсавету Мёрскага раёну Гарадзенскай вобласьці.

На 2014 год на месцы вёскі існавала 5—6 хутароў уздоўж берага ракі Дзьвіны, адлегласьць паміж крайнімі хутарамі — 2,5 км.

Remove ads

Насельніцтва

  • XVIII стагодзьдзе: 1795 год — 131 чал.
  • XIX стагодзьдзе: 1865 год — 61 душа рэвізорская; 1893 год — 166 чал., зь іх 160 каталікоў і 6 праваслаўных[6]
  • XX стагодзьдзе: 1930 год — каля 300 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2014 год — 8 чал.

Турыстычная інфармацыя

Славутасьці

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads