Фрэдзі Гуарын

калюмбійскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Фрэдзі Гуарын
Remove ads

Фрэдзі Алехандра Гуарын Васкес (па-гішпанску: Fredy Alejandro Guarín Vásquez; нар. 30 чэрвеня 1986 году, Пуэрта-Баяка, Калюмбія) — былы калюмбійскі футбаліст і гулец нацыянальнай зборнай Калюмбіі. Пераважна гуляў на пазыцыі цэнтральнага ці правага паўабаронцы.

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбы ...
Remove ads

Кар’ера

«Бока Хуніёрс»

Фрэдзі Гуарын пачаў кар’еру ў клюбе «Энвігада». Праз год пасьля дэбюту ў асноўным складзе каманды, Гуарын быў арандаваны аргентынскім клюбам «Бока Хуніёрс», дзе адыграў толькі дзьве гульні. Вялікую частку часу ў «Боке», Гуарын выступаў за моладзевы склад клюбу. Толькі траўмы гульцоў асновы каманды, Сэбастыяна Батальлі й Фэрнанда Гага дазволілі дэбюту Гуарына адбыцца.

«Сэнт-Эт’ен»

У красавіку 2006 году «Бока» зрабіла спробу выкупіць трансфэр Гуарына за 500 тысячаў эўра, аднак той палічыў за лепшае зьехаць у Францыю, у клюб «Сэнт-Эт’ен». Ён дэбютаваў у складзе каманды 14 кастрычніка ў матчы Лігі 1 супраць клюбу «Ліён», у якім ягоны клюб атрымаў паразу зь лікам 1:2. У сакавіку 2007 году Фрэдзі забіў свой ​​першы мяч за «Сэнт-Эт’ен», паразіўшы браму «Труа».

«Порту»

11 ліпеня 2008 году Гуарын перайшоў у футбольны клюб «Порту», падпісаўшы кантракт на 4 гады[4].

«Інтэрнацыянале»

31 студзеня 2012 году Фрэдзі на правах арэнды перайшоў у мілянскі «Інтэр». Кошт трансфэру склаў 1 млн эўра, прычым «нэрадзуры» атрымалі права на выкуп кантракту гульца па заканчэньні сэзону за 11 мн эўра[5], чым італьянскі клюб скарыстаўся 17 траўня[6].

Remove ads

Міжнародная кар’ера

24 траўня 2006 году Гуарын дэбютаваў у складзе зборнай Калюмбіі ў матчы супраць зборнай Эквадору. У тым жа годзе ён атрымаў перамогу ў турніры гульні Цэнтральнай Амэрыкі й Карыбскага басэйна.

Дасягненьні

«Бока Хуніёрс»:

«Порту»:

«Шанхай Шэньхуа»:

  • Уладальнік Кубка кітайскай асацыяцыі: 2017

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads