Фрэнсіс Макдорманд

амэрыканская акторка From Wikipedia, the free encyclopedia

Фрэнсіс Макдорманд
Remove ads

Фрэ́нсіс Макдорманд (па-ангельску: Frances McDormand; нарадзілася 23 чэрвеня 1957 году) — амэрыканская акторка і прадусарка. Макдорманд атрымала мноства ўзнагародаў, у тым ліку дзьве прэміі «Оскар», дзьве прэміі «Эмі» і «Тоні», прэміі BAFTA, «Залаты Глёбус» ды іншых. Яна ёсьць адной зь нешматлікіх выканаўцаў, якія дасягнулі «Патройнай кароны акторскага майстэрства».

Хуткія факты Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...
Remove ads

Біяграфія

Акторка была народжаная Гібсан-Сіці ў штаце Іліной пад імём Сынтыя Сьміт[5]. Калі ёй было ўсяго паўтара гады яна была ўдачкаваная сям’ёй Макдорманд, атрымаўшы імя Фрэнсіс. Адукацыю атрымала ў Бэтані каледжы і Ельскім унівэрсытэце. У маладосьці выступала на сцэне ў тэатры, а ў 1984 годзе пабралася шлюбам з Джоэлам Коэнам, які пачаў здымаць яе ў сваіх фільмах. Макдорманд дэбютавала на Брадўэі ў драме «Абудзіся і сьпявай!». У 1984 годзе яна атрымала намінацыю на прэмію «Тоні» за найлепшую жаночую ролю за ролю Стэлы Кавальскі ў спэктаклі 1988 году «Трамвай „Жаданьне“».

Аторка зьнялася ў шэрагу фільмаў братоў Коэн, у тым ліку «Проста кроў» (1984), «Выхоўваючы Арызону» (1987), «Фарга» (1996), «Чалавек, якога не было» (2001), «Пасьля чытаньня спаліць» (2008) і «Авэ, Цэзар!» (2016). За ролю Мардж Гандэрсан у фільме «Фарга» Макдорманд атрымала прэмію «Оскар» за найлепшую жаночую ролю. Сярод іншых ейных значных роляў у кіно былі выступы ў фільмах «Місысыпі ў агні» (1988), «Амаль знакаміты» (2000) і «Паўночная краіна» (2005). За ўсе ролі ў гэтых фільмах акторка была намінаваная на прэмію «Оскар» за найлепшую жаночую ролю другога пляну. У 2017 годзе яна выканала ролю загартаванай жанчыны, якая шукае справядлівасьці пасьля забойства ейнае дачкі, у крымінальна-драматычным фільме «Тры білборды па-за межамі Эбінга, Мізуры», за якую Макдорманд атрымала другую прэмію «Оскар» за найлепшую жаночую ролю[6], а таксама прэмію «Залаты Глёбус»[7]. У 2020 годзе яна зьнялася ў незалежным драматычным фільме «Зямля качоўнікаў», за што атрымала адзіндушнае ўхваленьне з боку крытыкаў.

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads