Фэрдынанд Лясаль

From Wikipedia, the free encyclopedia

Фэрдынанд Лясаль
Remove ads

Фэрдына́нд Ляса́ль (Lassalle, да 1846 Lassal; 11 красавіка 1825, Брэслаў, цяпер Уроцлаў — 31 жніўня 1864, Жэнэва) — нямецкі філёзаф, юрыст, эканаміст, палітычны дзяяч. Заснавальнік і лідэр разнавіднасьці й плыні сацыялізму пад назвай лясальянства.

Хуткія факты Род дзейнасьці, Дата нараджэньня ...
Remove ads

Біяграфія

У 1843—46 вывучаў філязофію, філялёгію й гісторыю ў Брэслаўскім і Бэрлінскім унівэрсытэтах. Ягоныя погляды сфармаваліся пад уплывам Ё. Г. Фіхтэ, Г. Гэгеля, Л. Бляна. У 1848—49 супрацоўнік Neune Rheinische Zeitung («Новай Рэйнскай газэты»), якую рэдагаваў К. Маркс. За ўдзел у рэвалюцыйным руху ў горадзе Дусэльдорф у 1848 быў зьняволены. Распрацоўшчык асноваў праграмы, адзін з заснавальнікаў (1863) і першы прэзыдэнт Усеагульнага нямецкага рабочага зьвязу. Прапагандаваў «жалезны закон» заработнай платы (паводле яго, заработак вагаецца вакол фізычна неабходнага мінімуму сродкаў існаваньня ў залежнасьці ад росту або скарачэньня рабочага насельніцтва), выступаў за ўсеагульнае й роўнае выбарчае права, стварэньне зь дзяржаўнай дапамогай асацыяцыяў рабочых, дасягненьне бясклясавага грамадзтва шляхам рэформаў і інш. Быў прыхільнікам аб’яднаньня Нямеччыны пад вяршэнствам Прусіі. У 1863—64 намагаўся супрацоўнічаць з О. Бісмаркам супраць лібэралаў.

Памёр ад раны атрыманай на дуэлі.

Remove ads

Працы

Аўтар працаў «Філязофія Геракліта» (ч. 1—2, 1858), «Сыстэма набытых правоў» (т. 1—2, 1861; гал. паліт. твор), драмы «Франц фон Закінгэн» (1859) і інш.

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads