Фэрнанда Мусьлера
уругвайскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Нэ́стар Фэрна́нда Мусьле́ра Міко́ль (па-гішпанску: Néstor Fernando Muslera Micol; нар. 16 чэрвеня 1986 году, Буэнас-Айрэс, Аргентына) — уругвайскі футбаліст, брамнік аргентынскага клюбу «Эстудыянтэс» і нацыянальнай зборнай Уругваю. Ёсьць асноўным брамнікам уругвайскай каманды.
Remove ads
Кар’ера
Клюбная
Пачынаў кар’еру ў клюбе «Мантэвідэо Ўандэрэрз», выхаванцам юнацкай акадэміі якога зьяўляецца. У жніўні 2007 году быў набыты італьянскім клюбам «Ляцыё», які выклаў за гульца 3 млн эўра. Дэбютаваў за сталічны клюб 16 верасьня ў пераможным матчы супраць «Кальяры» (3:1), аднак пазьней, 7 кастрычніка, адгуляў у матчы супраць «Міляну», які скончыўся паразай зь лікам 1:5, з-за чаго сеў на лаву. Наступны сэзон Фэрнанда пачаў як другі брамнік, зьяўляючыся ў асноўным у кубкавых матчах. Аднак ужо ў сэзоне 2009—2010 гадоў пачаў стала выходзіць у асноўным складзе клюбу.
19 ліпеня 2011 году «Галатасарай» афіцыйна абвесьціў аб падпісаньні кантракта з Фэрнандам Мусьлерам на 5 гадоў[4][5]. Паводле пагадненьня паміж клюбамі турэцкі клюб перадачаў Ларыка Джана ў процілеглым кірунку. Акрамя таго «Галатасарай» заплаціў 6,75 млн эўра былому клюбу Мусьлеры, «Мантавідэо Ўандэрэрз», якія валодалі 50% правоў на гульца[6].
Міжнародная
10 кастрычніка 2009 году Фэрнанда ўпершыню згуляў за зборную Ўругваю, куды ўжо неаднаразова выклікаўся ў папярэднія гады. Дэбют адбыўся ў ключавым матчы ўругвайцаў у Кіта, калі гасьцявая перамога зь лікам 2:1 дазволіла «сэлеста» абысьці супернікаў у барацьбе за месца на чэмпіянат сьвету.
Remove ads
Дасягненьні
«Ляцыё»:
- Уладальнік Кубка Італіі: 2009
- Уладальнік Супэркубка Італіі: 2009
«Галатасарай»:
- Чэмпіён Турэччыны: 2012, 2013, 2015, 2018, 2019, 2023, 2024, 2025
- Уладальнік Кубка Турэччыны: 2014, 2015, 2016, 2019, 2025
- Уладальнік Супэркубка Турэччыны: 2012, 2013, 2015, 2016, 2019, 2023
Уругвай:
- Уладальнік Кубка Амэрыкі: 2011
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads