Фэрнандэль
францускі актор, сьпявак From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Фэрнандэ́ль (па-француску: Fernandel, сапраўднае імя Фэрнан Жазэф Дэзырэ Кантандэн, па-француску: Fernand Joseph Désiré Contandin); 8 траўня 1903, Марсэль, Францыя — 2 лютага 1971, Парыж, Францыя) — францускі актор, адзін з найвялікшых комікаў тэатру й кіно Францыі й Італіі.
Remove ads
Біяграфія
Фэрнандэль нарадзіўся 8 траўня 1903 году ў Марсэлі ў доме №73 на бульвары Шау, у доме аптэкара, і пражыў усё сваё жыцьцё ў Правансе. Паводле каталіцкага календару 8 траўня — дзень сьвятога Дэзырэ, у гонар якога Фэрнандэль атрымаў сваё трэцяе імя.
Кар’ера ў кіно
У кіно Фэрнандэль першы раз зьняўся ў 1930 годзе ў кароткамэтражным фільме «Найлепшая нянюшка» (франц. «La Meilleure bobonne»). У 1931 годзе Марк Алегрэ прапанаваў яму ролю «неспрактыкаванага налётчыка» у экранізацыі п’есы Сашы Гітры «Белае й чорнае» (франц. «Le Blanc et le noir»). Фэрнандэль згуляў у больш чым у 150 фільмах. Прычым фільм «Бальная запісная кніжка» (рэжысэра Жульен Дзювівіе) на Вэнэцыянскім фэстывалі ў 1937 годзе атрымаў прыз «найлепшы замежны фільм».
У 1942 годзе Фэрнандэль выступіў у ролі рэжысэра. Фэрнандэль зьняў тры фільмы:
- «Адэмар і цацка лёсу» (франц. «Adhemar ou le jouet de la fatalite») (1951)
- «Адрыян» (франц. «Adrien») (1943)
- «Прасьцяк» (франц. «Simplet») (1942)
У 1951 годзе Фэрнандэль зьняўся ў фільме рэжысэра Жульена Дзювівіе «Маленькі сьвет дона Камільлё», які паклаў пачатак сэрыі з шасьці фільмаў пра сельскага сьвятара дона Камільлё, якая доўжылася на працягу дзевятнаццаці гадоў.
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads