Фёдар Лебедзеў

беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Фёдар Лебедзеў
Remove ads

Фёдар Лебедзеў (нар. 3 студзеня 2003 году) — беларускі футбаліст, нападнік «Баранавічаў».

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбная інфармацыя ...
Remove ads

Кар’ера

Клюбная

Выхаванец футбольнага клюбу «Дынама». У 2020 годзе запачаткаваў выступы за дублюючы складу клюбу. Улетку 2021 году накіраваўся ў арэнду да сталічнага «Энэргетыка»-БДУ, дзе таксама спаборнічаў толькі ў складзе дублю[3][4]. Па сканчэньні сэзону вярнуўся да дынамаўскі дубль. У чэрвені 2022 году прыяднаўся да койданаўскага «Арсэналу»[5], дэбютаваўшы ў дарослым футболе 14 жніўня 2022 годзе ў матчы Найвышэйшай лігі супраць менскага «Дынама», у структуры якога да таго гуляў. Гулец зьявіўся на полі толькі напрыканцы сустрэчы, замяніўшы Глеба Рассадкіна. Гэтая гульня засталася адзінай у складзе койданаўцаў, далей Лебедзеў абараняй колеры толькі клюбнага дублю. У 2023 годзе нападнік пэўны час спаборнічаў у складзе польскага клюбу «Старт». У лютым 2024 году ў якасьці вольнага агента перайшоў у табар сталічнага «Менску», склаўшы аднагадовую ўгоду[6]. Дэбютаваў складзе «мяшчанаў» у матчы Кубка Беларусі супраць гарадзенскага «Нёману». Таксама зьявіўся ў стартавым складзе ў першай гульні Найвышэйшай лігі сэзону 2024 году супраць БАТЭ. Цягам сэзону выходзіў на замену ці мяняўся падчас гульні. Па заканчэньні чэмпіянату пакінуў каманду і спрабаваў уладкавацца ў «Славіі»[7], але ў выніку апынуўся ў шэрагах «Слуцку»[8]. У першай палове ліпеня таго ж году стаў футбалістам першалігавых «Баранавічаў»[9].

Міжнародная

У 2021 годзе абараняў колеры зборнай Беларусі (да 19 гадоў).

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads