Глеб Рассадкін
беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Глеб Рассадкін (нарадзіўся 5 красавіка 1995 году) — беларускі футбаліст, нападнік клюбу «Смаргонь».
Remove ads
Кар’ера
Клюбная
Выхаванец менскага «Дынама». З 2011 году выступаў за клюбны дубль. У асноўнай камандзе дэбютаваў 12 траўня 2012 году ў матчы супраць жодзінскага «Тарпэда-БелАЗ», на 84-й хвіліне замяніўшы Ёвана Дам’янавіча. Першы гол за «Дынама» забіў 26 верасьня 2012 году ў матчы 1/8 фіналу Кубка Беларусі ў браму пінскай «Хвалі». У сэзоне 2013 году пераважна выступаў за дубль, зрэдку зьяўляючыся ў галоўнай камандзе. 4 ліпеня 2013 году ўлучыў свой першы гол у эўракубках у браму летувіскае «Круоі» ў першым кваліфікацыйным раўндзе Лігі Эўропы. Сэзон 2014 году распачынаў за дубль, а ўлетку стаў нярэдка прыцягвацца да матчаў асноўнага складу, часам зьяўляўся і ў пачатковым складзе. 10 кастрычніка 2014 году ўпершыню адзначыўся голам у чэмпіянаце, які дазволіў дынамаўцам атрымаць перамогу над наваполацкім «Нафтанам» (2:0).
Сэзон 2015 году распачаў на лаўцы запасных, але пазьней здолеў замацавацца ў пачатковай адзінаццатцы, дзе звычайна складаў зьвязку нападнікаў поруч з Фатасам Бэчыраем. У жніўні забіў за «Дынама» два важныя голы — спачатку 10 жніўня дапамог у чэмпіянаце Беларусі перамагчы БАТЭ (1:0), а 20 жніўня адкрыў лік у матчы з аўстрыйскім «Рэд Булам» (2:0), чым дапамог «бела-блакітным» другі сэзон запар выйсьці ў групавы этап Лігі Эўропы. Сэзон 2016 году распачаў у якасьці асноўнага нападніка менчукоў, але ў ліпені ў матчы Лігі Эўропы супраць «Сэнт-Патрыкс Атлетыка» атрымаў траўму. Вярнуўся на поле ў кастрычніку, аднак пачаў толькі выходзіць на замену. У пачатку 2017 году быў адхілены ад асноўнай каманды сталічнай каманды і быў выпраўлены ў дубль. У ліпені 2017 году кантракт нападніка з «Дынама» быў скасаваны[5].
У жніўні 2017 году падпісаў кантракт з украінскім клюбам «Зорка» з Крапіўніцкага[6], але да гэтага праходзіў прагляд у луганскай «Зары». Спачатку трывала выступаў у пачатковым складзе. 9 сьнежня 2017 году адзначыўся трыма галявымі перадачамі ў матчы супраць адэскага «Чарнаморцам» (3:3). З красавіка 2018 году праз цяжкасьці са здароўем перастаў зьяўляцца на полі. У жніўні 2018 году аддадзены ў арэнду гарадзенскаму «Нёману» да канца сэзону[7]. У складзе гарадзенскае дружыны быў гульцом стартавага складу.
З пачатку 2019 году, не зважаючы на заканчэньне арэнды, трэнаваўся з гарадзенцамі, у той час як «Зорка» зьнялася з чэмпіянату Украіны ў Першай лізе. У сакавіку 2019 году падпісаў зь «Нёманам» двухгадовы кантракт[8]. У першай палове 2020 году быў гульцом стартавага складу, але пасьля пераважна заставаўся на лаве запасных, гуляючы за дубль. У сьнежні 2020 году па заканчэньні кантракту пакінуў гарадзенскі клюб. У сакавіку 2021 году далучыўся да табару клюбу «Віцебску»[9]. У пачатку сэзону 2021 году часьцей выходзіў на замену, пасьля стаў пераважна зьяўляцца ў стартавым складзе. У лютым 2022 году падоўжыў кантракт зь віцебскім клюбам[10]. Пакінуў каманду паводле пагадненьня бакоў у ліпені 2022 году[11]. У тым жа месяцы скдаў працоўнае пагадненьне з койданаўскім «Арсэналам»[12]. Гуляў у стартавым складзе, пазьней пачаў часам выходзіць на замену. Паводле вынікаў сэзону «Арсэнал» страціў месца ў Найвышэйшай лізе. У сакавіку 2023 году стаў гульцом «Смаргоні»[13].
Міжнародная
Выступаў за юнацкія зборныя да 17 і 19 гадоў. У 2012—2016 гадах быў гульцом зборнай Беларусі (да 21 году).
Remove ads
Дасягненьні
- Срэбраны прызэр чэмпіянату Беларусі: 2015
- Бронзавы прызэр чэмпіянату Беларусі: 2016
Статыстыка
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads