Фёдар Мірачыцкі
беларускі дзяржаўны дзяяч From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Фё́дар Мірачы́цкі (6 верасьня 1936, в. Баяры Карэліцкі раён — 5 сакавіка 2020) — беларускі дзяржаўны дзеяч, былы міністар сельскай гаспадаркі, сябар-карэспандэнт Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь (1992), заслужаны працаўнік сельскай гаспадаркі (1983).
Remove ads
Жыцьцяпіс
Працаваў галоўным заатэхнікам саўгасу, з 1964 году — дырэктар саўгаса «Слонімскі» Слонімскага раёну.
З 1969 году — намесьнік міністра сельскай гаспадаркі БССР, першы намесьнік міністра, пасьля працаваў намесьнікам Старшыні Дзяржпляну, першым намесьнікам Старшыні Дзяржаграпраму[1].
21 лютага 1991 прызначаны на пасаду Міністра сельскай гаспадаркі і харчаваньня Беларускай ССР[2].
28 кастрычніка 1994 вызвалены ад пасады Міністра ў сувязі з выхадам у адстаўку[3].
У 1991 годзе быў абраны першым Старшынём рады ўтворанага АКБ «Белаграпрамбанк», пасьля адстаўкі працаваў там на пасадзе намесьніка старшыні праўленьня.
Remove ads
Навуковая дзейнасьць
Аўтар 30 навуковых і навукова-папулярных прац.
Узнагароды
- Ордэн Леніна (1966).
- Два ордэны Працоўнага Чырвонага Сьцяга.
- Прэмія Савету Міністраў СССР (1976).
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads