Філіп Іха

чэскі гандбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Філіп Іха
Remove ads

Фі́ліп І́ха (па-чэску: Filip Jícha; нар. 19 красавіка 1982 году, Стары Пльзенец, ЧССР) — колішні чэскі гандбаліст, а цяпер галоўны трэнэр нямецкага клюбу «Кіль». У 2010 годзе быў прызнаны найлепшым гандбалістам сьвету.

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбы ...
Remove ads

Жыцьцяпіс

Займацца гандболам пачынаў у Старым Пльзенцу, у 1995—2000 выступаў за моладзевы склад пльзенскай «Славіі», адзін матч згуляў за «Ковапэтрал» Пльзень.

У 18&-гадовым узросьце падпісаў прафэсійны кантракт з праскай «Дуклай», дзе заставаўся да 2003 року. Непрацяглы час выступаў за саудаўскі клюб «Аль-Ахлі» з Джыды і катарскі «Аль-Ахлі Спорт Клюб», аднак у тым жа годзе вярнуўся ў Эўропу і далучыўся да швайцарскага клюбу «Санкт-Отмар». У 2004 року ізноў на пэўны час вярнуўся ў Катар.

З 2005 выступаў у бундэсьлізе, сьпярша ў «Лемга», дзе стаў першым чэхам, які заваяваў эўрапейскі трафэй — Кубак ЭГФ. 20 чэрвеня 2007 перайшоў у клюб «Кіль». У 2015 року заключыў 4-хгадовы кантракт з гішпанскай «Барсэлёнай». Скончыў кар’еру ў 2017.

У нацыянальнай зборнай дэбютаваў у 2000 року.

З жонкай Ганай маюць дачку Валерыю і сына Вінцэнца.

Remove ads

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads