Філіп Хыціл

чэскі хакеіст From Wikipedia, the free encyclopedia

Філіп Хыціл
Remove ads

Фі́ліп Хы́ціл (па-чэску: Filip Chytil; нар. 5 верасьня 1999 году) — чэскі хакеіст, цэнтральны нападнік клюбу «Ванкувэр Кэнакс» з Нацыянальнай хакейнай лігі і нацыянальнай зборнай Чэхіі. Быў абраны ў першым раўндзе драфту НХЛ 2017 году пад 21 нумарам.

Хуткія факты Філіп Хыціл ...
Remove ads

Кар’ера

Хыціл пачаў гуляць за «Зьлін» у матчах Экстралігі з сэзону 2016—2017 гадоў. У тым сэзоне юнак закінуў чатыры шайбы і адзначыўся яшчэ чатырма перадачамі ў 38 гульнях, што стала другім паказьнікам у лізе сярод гульцоў у веку да 18 гадоў. Дзякуючы гэтаму, хакеіста запрыкмецілі ў НХЛ і абралі ўжо ў першым раўндзе драфта 2017 году. 14 ліпеня 2017 году Хыціл падпісаў трохгадовы кантракт з «Нью-Ёрк Рэйнджарз»[2]. Па прыяднаньні да трэнавальнага перадсэзоннага лягеру клюбу чэх настолькі ўразіў сваімі здольнасьцямі, што мясцовыя СМІ абралі яго найлепшым наваком. Напачатку першага сэзону за акіянам спартовец патрапіў у адну тройку з Матсам Зукарэльлё і Рыкам Нэшам[3]. Аднак, правёўшы дзьве гульні ў НХЛ, ён быў пераведзены ў фарм-клюб «Гартфард Ўулф Пак» Амэрыканскае хакейнае лігі[4]. Толькі наступным сэзонам нападнік вярнуўся ў галоўную каманду, заняўшы пачэснае месца сярод галоўных гульцоў клюбу. 31 студзеня 2025 году далучыўся да «Ванкувэр Кэнакс»[5].

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads