Хаапсалу
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Хаапсалу (па-эстонску: Haapsalu) — места ў заходняй частцы Эстоніі, адміністрацыйны цэнтар павету Ляэнэмаа. Заснавана ў 1279 року. З-за таго, што места з трох бакоў аточана вадою, яго часта называюць «паўночнай Вэнэцыяй». Назва места ў перакладзе з эстонскай мовы азначае «асінавы гай» (па-эстонску: Haab Salu).
Remove ads
Гісторыя
Гістарычнае паселішча на месцы цяперашняга гораду існавала сама меней з 1279 року. У 1279 року места атрымала Любэцкае права. З таго часу й да 1561 року места было цэнтрам Озэль-Віцкага біскупству.
У XIX стагодзьдзі Хаапсалу славіўся вытворчасьцю карункавых хустак, вельмі папулярных у Расейскай імпэрыі, Нямеччыне й краінах Скандынавіі.
У 1905 року ў Хаапсалу адмыслова для прыезду імпэратарскай сям’і была пабудавана чыгунка (з 2004 року не выкарыстоўваецца), якая злучыла места з Талінам й Пецярбургам.
У 1944 року зь места й навакольляў дэпартавалі амаль усіх швэдаў, чыя супольнасьць тут была найбуйнейшай у Эстоніі яшчэ з XIII стагодзьдзя.
У часы халоднай вайны на паўднёвым захадзе ад места разьмяшчалася авіябаза зьнішчальнікаў-перахопнікаў.
У 1998 року ў Хаапсалу адкрыўся каледж Талінскага ўнівэрсытэту.
Remove ads
Насельніцтва
Згодна са зьвесткамі перапісу 2010 року ў Хаапсалу пражывае 79,5% эстонцаў, 15,3% расейцаў, 2,4% украінцаў, 0,8% беларусаў, 0,5% фінаў.

Галерэя
- Ратуша
- Цэнтар места
- Чыгуначны вакзал у Хаапсалу
- Ваданапорная вежа
Вонкавыя спасылкі
Хаапсалу — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads