Хаві Мартынэс
гішпанскі футбаліст 1988 году From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Хавіер «Хаві» Мартынэс Агінага (па-басконску: Javier «Javi» Martínez Aguinaga; нар. 2 верасьня 1988 году, Эстэльля, Гішпанія) — гішпанскі футбаліст басконскага паходжаньня, паўабаронца. Былы гулец нацыянальнай зборнай Гішпаніі. Адзін з двух гульцоў у гісторыі сусьветнага футболу, які перамагаў спачатку на чэмпіянаце сьвету, а затым на моладзевым чэмпіянаце Эўропы[4].
Remove ads
Кар’ера
Клюбная
Мартынэс зьяўляецца выхаванцам памплёнскай «Асасуны». Сэзон 2005—2006 гадоў правёў у дублюючай камандзе. Трэнэр «Асасуны» Хасэ Зыганда лічыў юніёра вельмі пэрспэктыўным, параўноўваючы яго з францускім паўабаронцам Патрыкам Віера.
Улетку 2006 году 17-гадовы Мартынэс перайшоў у «Атлетык». Сума трансфэру склала 6 млн эўра. Нягледзячы на юнацкі ўзрост, Хаві згуляў 35 матчаў і забіў 3 мячы. Ягоная гульня й хуткая адаптацыя вырабілі станоўчае ўражаньне на спэцыялістаў. У наступных сэзонах Мартынэс працягнуў прагрэсаваць, праводзячы ня менш за трыццаць матчаў за чэмпіянат.
Шырока ходзяць чуткі аб магчымым пераходзе Мартынэса ў больш прэстыжны клюб. У якасьці пакупнікоў зваліся «Лівэрпул»[5], «Чэлсі»[6] й «Фіярэнтына»[7]. Агент футбаліста назваў прымальнай для трансфэру суму ў 30 млн эўра. У 2010 годзе Мартынэс быў прызнаны найлепшым маладым гульцом году паводле вэрсіі часопіса «Don Balón».
У жніўні 2012 году Мартынэс перайшоў у мюнхэнскую «Баварыю».
Міжнародная
11 траўня 2010 году настаўнік галоўнай зборнай Гішпаніі Вісэнтэ дэль Боске ўключыў Мартынэса ў заяўку на чэмпіянат сьвету 2010 году[8]. 29 траўня Хавіер дэбютаваў у складзе асноўнай зборнай, замяніўшы Чаві ў матчы супраць зборнай Саудаўскай Арабіі.
Remove ads
Дасягненьні
«Баварыя»:
- Чэмпіён Нямеччыны: 2013, 2014, 2015, 2016, 2017, 2018, 2019, 2020, 2021
- Уладальнік Кубка Нямеччыны: 2013, 2014, 2016, 2019, 2020
- Уладальнік Супэркубка Нямеччыны: 2016, 2017, 2018, 2020
- Пераможца Лігі чэмпіёнаў: 2013, 2020
- Уладальнік Супэркубка Эўропы: 2013, 2020
- Перамжца клюбнага чэмпіянату сьвету: 2013, 2020
Гішпанія:
- Чэмпіён сьвету: 2010
- Чэмпіён Эўропы: 2012
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads