Чаві

From Wikipedia, the free encyclopedia

Чаві
Remove ads

Чавіер Эрнандэс Крэўс (па-каталянску: Xavier Hernández Creus; больш вядомы як Чаві, па-каталянску: Xavi) — былы каталёнскі футбаліст, які гуляе на пазыцыі паўабаронцы. Неаднойчы выклікаўся ў зборную Гішпаніі, разам зь якой станавіўся чэмпіёнам сьвету і Эўропы. З 2021 па 2024 гады працаваў галоўным трэнэрам клюбу «Барсэлёна».

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбы ...
Remove ads

Кар’ера

Чаві пачаў выступаць за юнацкія футбольныя каманды «Барсэлёны» з 11 гадоў. У сэзоне 19971998 гадоў ён пачаў гуляць за дарослую каманду клюбу. Чаві дэбютаваў у матчы Супэркубка Гішпаніі супраць «Мальёркі» 18 жніўня 1998, ён адразу выйшаў у асноўным складзе і забіў гол. Ён таксама меў вялікую ролю ў перамозе «Барсэлёны» ў Чэмпіянаце Гішпаніі ў сэзоне 19981999 гадоў. Сэзон 19992000 гадоў быў для Чаві выдатным у пэрсанальным пляне, бо з прычыны траўмы Хасэпа Гуардыёля, ён быў асноўным выбарам Люі Ван Гаалю на пазыцыю апорнага паўабаронцы. У чэмпіёнскім для Барсэлёны сэзоне 20042005 гадоў Чаві быў найбольш карыстаемым гульцом у камандзе, правёўшы 36 матчаў. Чаві мае кантракт з «Барсэлёнай» да 2010 году. За зборную Гішпаніі Чаві дэбютаваў 15 лістапада 2000 у матчы супраць зборнай Нідэрляндаў. У 2008 годзе выйграў Чэмпіянат Эўропы па футболе ў складзе зборнай Гішпаніі. Быў прызнаны лепшым гульцом першынства.

Remove ads

Характарыстыка

Чаві зьяўляецца прыкладам плэймэйкера з выдатным бачаньнем поля. Ён таксама адрозьніваецца ўнівэрсалізмам — можа згуляць на любой пазыцыі ў паўабароне. Таксама зьяўляецца някепскім выканаўцам штрафных удараў.

Узнагароды

Клюбныя

«Барсэлёна»:

«Аль-Сад»:

  • Чэмпіён Катару: 2019
  • Уладальнік Кубка эміру Катару: 2017
  • Уладальнік Кубка Катару: 2017
  • Уладальнік Супэркубка Катару: 2017

Міжнародныя

Гішпанія:

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads