Хазалбек Атабекаў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Хазалбек Бахцібекавіч Атабекаў (нар. 18 сакавіка 1967[2]) — палкоўнік (з 2007 году), намесьнік камандуючага Унутранымі войскамі Рэспублікі Беларусь з 2018 году[3]. Этнічны таджык.

Хуткія факты Род дзейнасьці, Дата нараджэньня ...
Remove ads

Біяграфія

У 1990 годзе скончыў Менскае вышэйшае ваенна-палітычнае агульнавайсковае вучылішча. У 1996 годзе атрымаў крапавы берэт з рук Дзьмітра Паўлічэнкі. Займаў пасаду камандзіра спачатку роты, а затым і батальёну ўнутраных войскаў.

У 2009[4]—2012 гадах быў камандзірам 3-й асобнай Чырванасьцяжнае брыгады спэцыяльнага прызначэньня ўнутраных войскаў МУС (вайсковая частка 3214), затым — намесьнікам начальніка ўправы баявой і апэратыўнай падрыхтоўкі Галоўнай управы камандуючага ўнутранымі войскамі МУС Рэспублікі Беларусь[5].

22 мая 2018 году прызначаны намесьнікам камандуючага ўнутранымі войскамі Міністэрства ўнутраных справаў Рэспублікі Беларусь[6].

13 жніўня 2020 году на хвалі пратэстаў у Беларусі Аляксандар Лукашэнка ўзнагародзіў Атабекава мэдалём «За бездакорную службу I ступені»[7].

Remove ads

Санкцыі

У 2012 годзе Атабекаву забаранілі ўезд у краіны Эўрапейскага Зьвязу[8]. У Чорны сьпіс Эўразьвязу трапіў за тое, што «камандаваў разгонам дэманстрацыі 19 сьнежня 2010 году ў Менску з ужываньнем празьмернае сілы»[9][10]. Эўрапейскія санкцыі былі зьнятыя 15 лютага 2016 году[11].

2 кастрычніка 2020 году было аб’яўлена, што Атабекаў трапіў у санкцыйныя сьпісы ЭЗ й ЗША (Сьпіс спэцыяльна вызначаных грамадзянаў і заблякаваных асобаў)[12][13]. ЭЗ ўвёў санкцыі супраць намесьніка камандуючага ўнутранымі войскамі МУС як адказнага за кампанію рэпрэсіяў і запалохваньня МУС пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году: адвольныя арышты й жорсткае абыходжаньне зь мірнымі дэманстрантамі, у тым ліку катаваньні, а таксама запалохваньне й гвалт у дачыненьні да журналістаў[2][14]. Акрамя таго, Атабекава ў свае санкцыйныя сьпісы ўключылі Вялікабрытанія[15][16], Канада[17], Швайцарыя[18][19]. 20 лістапада да кастрычніцкага пакету санкцый ЭЗ далучыліся Альбанія, Ісьляндыя, Ліхтэнштайн, Нарвэгія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя і Ўкраіна[20].

Remove ads

Сям’я

Х. Атабекаў жанаты. Мае трох дзяцей: сын і дзьве дачкі.

Узнагароды

  • ордэн «За службу Радзіме»[21],
  • мэдаль «За бездакорную службу» III ступені (18 сакавіка 2005)[22],
  • мэдаль «За бездакорную службу» II ступені,
  • мэдаль «За бездакорную службу» I ступені (13 жніўня 2020)[23].

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads