Харвацкая акадэмія навук і мастацтваў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Харвацкая акадэмія навук і мастацтваў
Remove ads

Харвацкая акадэмія навук і мастацтваў (па-харвацку: Hrvatska akademija znanosti i umjetnosti; HAZU; раней: Югаслаўская акадэмія навук і мастацтваў (па-харвацку: Jugoslavenska akademija znanosti i umjetnosti) — JAZU) — вышэйшая навуковая ўстанова Харватыі. Штаб-кватэра акадэміі знаходзіцца ў горадзе Загрэб. Прэзыдэнт акадэміі Мілан Могуш.

Thumb
Харвацкая акадэмія навук і мастацтваў

Гісторыя

Ідэя стварэньня Акадэміі ўзьнікла ў 1848 годзе па ініцыятыве Ёсіпа Юрая Штросмаера. 4 сакавіка 1866 году ў Загрэбе была заснавана Югаслаўская акадэмія. З 1945 па 1990 год акадэмія была часткай Акадэміі навук Югаславіі. З 1990 году — незалежная навуковая ўстанова, статус якой быў замацаваны ў канстытуцыі Харватыі.

Структура

Thumb
Харвацкая акадэмія навук і мастацтваў
Thumb

Харвацкая акадэмія навук і мастацтваў складаецца з 9 сэкцый.

Акадэмічныя падразьдзяленьні

  • Навуковыя цэнтры
  • Музэі і галерэі
  • Архіў Харвацкай акадэміі навук і мастацтваў
  • Бібліятэка Харвацкай акадэміі навук і мастацтваў
  • Дэндрарый у Трстэне
  • Фонд Харвацкай акадэміі навук і мастацтваў

Прэзыдэнты акадэміі

  • Франья Рачкі (1866—1886)
  • Паваа Мухіч (1887—1890)
  • Ёсіп Торбар (1890—1900)
  • Тадзія Смічыклас (1900—1914)
  • Томіслаў Марэціч (1915—1918)
  • Уладзімір Мажураніч (1918—1921)
  • Густаў Яначак (1921—1924)
  • Гаўра Манойлавіч (1924—1933)
  • Альбэрт Базала (1933—1941)
  • Тома Маціч (1942—1946)
  • Андрыя Штампар (1947—1958)
  • Грга Новак (1958—1978)
  • Якаў Сіроткавіч (1978—1991)
  • Іван Супек (1991—1997)
  • Іва Падаван (1997—2003)
  • Мілан Могуш (2003 —)
Remove ads

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads