Хасэ Рэйна

гішпанскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Хасэ Рэйна
Remove ads

Хасэ Мануэль Рэйна Паэс (па-гішпанску: José Manuel Reina Páez; нар. 31 жніўня 1982 году, Мадрыд, Гішпанія) — колішні гішпанскі футбаліст, брамнік. Былы гулец нацыянальнай зборнай Гішпаніі. Сын брамніка Мігеля Рэйны, які абараняў колеры клюбаў «Барсэлёна» й «Атлетыка» (Мадрыд), а таксама зборнай Гішпаніі.

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбы ...
Remove ads

Кар’ера

Раньнія гады

Рэйна пачаў сваю кар’еру ў клюбе «Мадрыд Аэстэ», але гуляў там нядоўга. Як толькі зьявілася магчымасьць перайсьці ў акадэмію «Барсэлёны», ён адразу ёю скарыстаўся, і пераехаў у Каталёнію ў 1995 годзе ва ўзросьце 13 гадоў. У 2002 годзе ён, не праходзячы ў асноўны склад свайго клюбу, быў адпраўлены ў арэнду ў «Вільярэал». У 2004 годзе ягоны кантракт зь «Вільярэалам» быў аформлены на сталай аснове.

«Лівэрпул»

У ліпені 2005 году новы трэнэр «Лівэрпулу», гішпанец Рафаэль Бэнітэс, набыў Рэйну зь «Вільярэалу», назваўшы яго пры гэтым «найлепшым брамнікам Гішпаніі». Бэнітэс разглядаў Рэйну ў якасьці асноўнага брамніка каманды. Ён дэбютаваў у «Лівэрпулі» ў матчы першага кваліфікацыйнага раўнду Лігі чэмпіёнаў 2005—2006 гадоў супраць ўэйлскага клюбу «ТНС».

У сэзоне 2005—2006 гадоў Рэйна стаў асноўным брамнікам «Лівэрпулу», адправіўшы на лаўку запасных героя Лігі чэмпіёнаў 2005 году, Ежы Дудэка.

«Напалі»

У канцы сэзону 2012—2013 гадоў зьявіліся чуткі аб пераходзе Рэйны ў табар «Барсэлёны», бо была верагоднасьць таго, што Вальдэс сыйдзе ў «Манака». Аднак, хоць агент Хасэ правёў падрыхтоўчую працу зь «Лівэрпулам» аб сыходзе брамніка, Вальдэс вырашыў застацца ў «Барсэлёне» яшчэ на адзін сэзон, але «Лівэрпул» ужо набыў на гэты момант бэльгійскага брамніка Сымона Міньяле з «Сандэрлэнду»[4]. У выніку 26 ліпеня 2013 году Рэйна вырашыў далучыцца да «Напалі» на правах арэнду, каб узьяднацца са сваім былым трэнэрам Рафаэлем Бэнітэсам[5].

«Баварыя»

8 жніўня 2014 году «Лівэрпул» пацьвердзіў, што Рэйна далучыўся да нямецкага клюбу «Баварыя», склаўшы з клюбам трохгадовы кантракт.

«Ляцыё Рым»

У жніўні 2020 году перайшоў у «Ляцыё Рым»[6].

Remove ads

Міжнародная кар’ера

17 жніўня 2005 году Рэйна дэбютаваў у таварыскім матчы за зборную Гішпаніі супраць зборнай Уругваю, у якім перамогу атрымалі гішпанскія футбалісты зь лікам 2:0.

Дасягненьні

«Лівэрпул»:

«Напалі»:

«Баварыя»:

Гішпанія:

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads