Хатаўскі сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Стаўпецкім раёне Менскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Хатаўскі́ сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Стаўпецкага раёну Менскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Хатава.

Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

12 кастрычніка 1940 году створаны ў складзе Івянецкага раёну Баранавіцкай вобласьці (з 8 студзеня 1954 году — Маладэчанскай вобласьці, з 20 студзеня 1960 году — Менскай вобласьці) з цэнтрам у вёсцы Хатава. 16 ліпеня 1954 году перайменаваны ў Мешыцкі, цэнтар перанесены ў вёску Мешычы. 27 сакавіка 1959 году зноў створаны Хатаўскі сельсавет (цэнтар — вёска Хатава), у склад якога перададзеныя населеныя пункты скасаваных Дзераўнянскага[1], Мешыцкага і Таўкачоўшчынскага (частка)[2] сельсаветаў[3][4].

17 красавіка 1962 году раён скасаваны, сельсавет далучаны да Стаўпецкага раёну Менскай вобласьці.

5 сакавіка 1981 году адбылося перайменаваньне назвы сельсавету на расейскай мове — Хотовский на Хотовской. 14 лютага 1983 году частка сельсавету перададзеная ў склад навастворанага Цясноўскага сельсавету.

24 сьнежня 2011 году сельсавет перайменаваны ў Дзераўнянскі з цэнтрам у вёсцы Дзераўная[5].

Remove ads

Насельніцтва

  • 1 студзеня 2009 году — 3075 жыхароў

Населеныя пункты

  • 1 студзеня 1947 году — 6[6]
  • 1 студзеня 1974 году — 27[7]
  • 1 студзеня 1981 году — 27[8]
  • 1 студзеня 1986 году — 17[9]
  • 1 студзеня 2009 году — 17

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads