Хуанфран Торэс

гішпанскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Хуанфран Торэс
Remove ads

Хуан Франсіска «Хуанфран» Торэс Бэлен (па-гішпанску: Juan Francisco «Juanfran» Torres Belén; нар. 9 студзеня 1985 году, Крэвільент, Гішпанія) — былы гішпанскі футбаліст, абаронца зборнай Гішпаніі. Гуляў, у асноўным, на пазыцыі правага абаронцы.

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбы ...
Remove ads

Кар’ера

«Рэал» Мадрыд

Хуанфран зьяўляецца выхаванцам футбольнай акадэміі мадрыдзкага «Рэалу», дэбютаваўшы ў складзе клюбу 24 студзеня 2004 году. У той дзень гулец правёў на пляцоўцы 15 хвілінаў у пераможным матчы супраць «Вільярэалу», пасьля чаго выступаў, у аноўным, у другой камандзе клюбу. Сэзон 2005—2006 гадоў правёў у арэндзе ў клюбе «Эспанёл», дзе атрымаў вопыт рэгулярных выступаў у Ля Лізе й заваяваў свой першы буйны трафэй, стаўшы ўладальнікам Кубка Гішпаніі.

«Асасуна»

Пасьля сканчэньня тэрміну арэнды Хуанфран вярнуўся ў «Рэал», аднак адразу ж перайшоў да іншага прадстаўніка гішпанскага элітнага дывізіёна клюбу «Асасуна», заключыўшы зь ім паўнавартасны кантракт. Гуляючы ў складзе «Асасуны» выходзіў на поле ў асноўным складзе каманды.

«Атлетыка»

11 студзеня 2011 году Хуанфран падпісаў кантракт з клюбам «Атлетыка» Мадрыд да чэрвеня 2015 году.

Remove ads

Міжнародная кар’ера

26 траўня 2012 году таварыскім матчам супраць зборнай Сэрбіі дэбютаваў у афіцыйных матчах у складзе зборнай Гішпаніі. Нягледзячы на практычную адсутнасьць вопыту выступаў у складзе першай зборнай Гішпаніі, быў уключаны ў ейную заяўкі для ўдзелу ў фінальнай частцы чэмпіянату Эўропы 2012 году.

Дасягненьні

«Эспанёл»:

«Атлетыка»:

Гішпанія:

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads