Хуан-Карляс I
гішпанскі кароль (1975—2014) From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Хуа́н-Ка́рляс І Альфо́нса-Ві́ктар-Мары́я дэ Бурбо́н і дэ Бурбо́н (па-гішпанску: Juan Carlos I Alfonso Víctor María de Borbón y de Borbón) (нар. 5 сьнежня 1938) — дзейны кароль Гішпаніі.
Унук караля Альфонса XIII і сын Хуана дэ Бурбона, графа Барсэлёнскага, нарадзіўся ў Рыме, дзе каралеўская сям’я атрамала прытулак па абвяшчэньні ў Гішпаніі Другой Рэспублікі.
Адпаведна дамоўленасьці паміж Франсіска Франка і графам Барсэлёнскім ад 25 жніўня 1948 году будучы кароль пераехаў у Гішпанію.
Навучаўся ў каледжы сьвятога Ісідара ў Мадрыдзе, потым у Агульнай Вайсковай Акадэміі ў Сарагосе (1955—1957), Вайскова-марской вучэльні ў Пантэвэдры (1957—1958) і ў Агульнай лётнай акадэміі «Сан-Хаўер» у Мурсіі (1958—1959), скончыў унівэрсытэт Камплютэнсэ ў Мадрыдзе (1961).
У 1969 годзе абвешчаны пераемнікам галавы гішпанскай дзяржавы. Каранаваны 22 лістапада 1975 году. На рэфэрэндуме 1978 году Гішпанія абвешчаная парлямэнцкай манархіяй.
У шлюбе з прынцэсаю Софяю Грэцкаю (нарадзілася 2 лістапада 1938) маюць дзяцей:
- інфанту Алену (нарадзілася 20 сьнежня 1963)
- інфанту Хрысьціну (нарадзілася 13 чэрвеня 1965)
- прынца Фэліпэ (нарадзіўся 30 студзеня 1968)
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads