Мурсія
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мурсія (па-гішпанску: Murcia) — горад на паўднёвым усходзе Гішпаніі, сталіца й самы буйны горад аўтаномнай супольнасьці Мурсія, сёмы паводле колькасьці населініцтва горад у краіне. Мурсія разьмешчана на рацэ Сэгуры, на паўднёвым усходзе Пірэнэйскага паўвострава, мае мяккі клімат з гарачым летам, мяккай зімой, адносна малой колькасьцю ападкаў. Мурсія была заснавана эмірам Кордавы Абд ар-Рахманам II у 825 годзе й сёньня шырока вядома як курортны й унівэрсытэцкі горад.
Remove ads
Гісторыя
Горад на месцы, дзе цяпер разьмешчана Мурсія, быў заснаваны кордаўскім эмірам Абд ар-Рахманам II у 825 годзе. Паводле пляніроўнікі горад меў шырокую сетку арашальных каналаў з Сэгуры, наяўнасьць якой прывяла да пашырэньня аграрнага сэктару. У XII стагодзьдзі географ аль-Ідрысі апісаў Мурсію як густанаселены й добра ўмацаваны горад. Пасьля распаду халіфату ў 1031 годзе Мурсія трапіла ў рукі кіраўнікоў, якія панавалі ў Альмэрыі, Таледа й Сэвільлі. Пасьля распаду Альмаравідзкай дзяржавы Мухамад ібн Марданіш зрабіў горад сталіцай незалежнага каралеўства. У гэты пэрыяд Мурсія сталася квітнеючым горадам, знакамітым керамічнымі вырабамі, якія экспартаваліся ў Італію. Таксама ў Мурсіі разьвіваліся шоўкавае й папяровая вытворчасьці, першая ў Эўропе. Багаслоў Ібн Арабі й паэт Ібн аль-Джынан былі народжаныя ў Мурсіі ў гэты пэрыяд.
У 1172 годзе Мурсія трапіла ва ўладу Альмахадаў і з 1223 па 1243 гады была сталіцай незалежнага каралеўства. Паводле Алькараскай дамове 1243 году Альфонса X прызначыў Мурсію пратэктаратам, атрымаўшы выхад у Міжземнае мора. Мурсія ў сваю чаргу атрымала абарону ад Гранады й Арагону. Аднак горад быў хутка захоплены хрысьціянамі, якія жадалі ўладкавацца ў месцы, дзе новая хрысьціянская культура здолела бы выцесьніць мусульманаў. Гэтак паўстала каралеўства Мурсія. З гэтае прычыны ў 1264—1266 гадох у горадзе ўспыхнула паўстаньне. У 1296 годзе кароль Арагону Хаймэ II захапіў горад і ў 1304 годзе Мурсія канчаткова ўвайшла ў склад Кастыльскай кароны.
Remove ads
Славутасьці
Галоўнай славутасьцю гораду зьяўляецца Мурсійскі сабор, які спалучае ў сабе мноства архітэктурных стыляў. Асноўная пабудова належыць да 1394—1465 гадоў і выканана ў стылі гішпанскай готыкі. Званіца была пабудавана ў тры этапы. Ніжнія два ўзроўні былі пабудаваныя ў сярэдзіне XVI стагодзьдзя ў стылі Рэнэсанс, трэці ўяўляе сабой зьмешваньне барока, ракако й нэаклясыцызму. Галоўны фасад, выкананы ў XVIII стагодзьдзі й зьяўляецца шэдэўрам гішпанскага барока.
Remove ads
Гарады-сябры
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads