Хэсус Навас
гішпанскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Хэсус Навас Гансалес (па-гішпанску: Jesús Navas González; нар. 21 лістапада 1985 году, Лёс-Палясіяс-і-Вільяфранка, Гішпанія) — колішні гішпанскі футбаліст, паўабаронца. Былы гулец нацыянальнай зборнай Гішпаніі. Чэмпіён сьвету па футболе 2010 году й чэмпіён Эўропы 2012 году.
Remove ads
Кар’ера
Мясцовы выхаванец зьявіўся ў аснове «Сэвільлі» ўжо ў 17 гадоў, практычна адначасова са сваім старэйшым братам Маркам. У сэзоне 2004—2005 гадоў Хэсус ужо стаў рэгулярным гульцом асновы, правёў 23 матчы й двойчы забіў. Гульня маладога паўабаронцы стала падставай для заключэньня зь ім у траўні 2005 году новага пяцігадовага пагадненьня. У далейшым ён стаў адным з асноўных гульцоў каманды, паўдзельнічаў у перамозе двух Кубкаў УЭФА. У сэзоне 2007—2008 гадоў Навас згуляў 50 гульняў ва ўсіх турнірах і запісаў на свой рахунак 5 галоў.
Навас пакутуе ад крайняй формы прыхільнасьці да родных месцаў[4]. Часам настальгія паўабаронцы станавілася гэткай моцнай, што ён пакідаў месца збораў, калі яны знаходзіліся занадта далёка ад Сэвільлі. Нягледзячы на тое, што падобны псыхічны стан відавочна можа быць па душы фанатам клюбу, Навас імкнецца зь ім змагацца, дзеля чаго нават пагадзіўся ў выніку адправіцца з камандай у турнэ па ЗША.
3 чэрвеня 2013 году, пасьля спэкуляцыяў наконт захаваньня гульца ў складзе «Сэвільлі», гішпанскі клюб пацьвердзіў на сваім афіцыйным сайце, што Хэсус пакідае клюб з разьлікам на далучэньне да ангельсскага клюбу «Манчэстэр Сіці»[5]. Сума трансфэру, як паведамлялася, ацэньвалася ў 14,9 млн фунатў стэрлінгаў[6]. Разам з Хэсус у клюб зь Вялікабрытаніі таксама перйашоў ягоны партнэр нападнік Альвара Нэгрэда.
Remove ads
Міжнародная кар’ера
У нацыянальнай зборнай Гішпаніі Хэсус дэбютаваў 14 лістапада 2009 году ў пераможным хатнім матчы ў Мадрыдзе супраць зборнай Аргентыны (2:1).
Дасягненьні
«Сэвільля»:
- Уладальнік Кубка Гішпаніі: 2007, 2010
- Уладальнік Супэркубка Гішпаніі: 2007
- Уладальнік Кубка УЭФА/Лігі Эўропы: 2006, 2007, 2020, 2023
- Уладальнік Супэркубка УЭФА: 2006
«Манчэстэр Сіці»:
- Чэмпіён Ангельшчыны: 2014
- Уладальнік Кубка ангельскае лігі: 2014, 2016
Гішпанія
- Чэмпіён сьвету: 2010
- Чэмпіён Эўропы: 2012, 2024
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads