Хэтафэ
грамада ў Мадрыдзе (Гішпанія) From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Хэтафэ (па-гішпанску: Getafe) — горад у цэнтральнай частцы Гішпаніі, месьціцца на поўдні аўтаномнай супольнасьці Мадрыд, за 13 кілямэтраў ад гішпанскай сталіцы. Заступнікам гораду лічыцца Маці Божая дэ лёс Анхелес.
Remove ads
Гісторыя
Прысутнасьць людзей у гэтым рэгіёне ўзыходзіць да ніжняга палеаліту. Панаваньне рымлянаў у вобласьці Хэтафэ пачалося з II стагодзьдзя да н. э. Гэты раён быў пасьля захоплены шэрагам германскіх плямёнаў, такіх як свэвы, вандалы й вэстготы, а таксама аланы, якія маюць індаэўрапейскае паходжаньне.
У VIII стагодзьдзі Хэтафэ быў захоплены маўрамі. У 1085 годзе кароль Альфонса VI адаваяваў вёску. У 1326 годзе жыхары вёскі пераехалі бліжэй да каралеўскай дарогі, якая злучае Мадрыд і Таледа, у выніку стварыўшы новы горад, Хэтафэ. У тым жа стагодзьдзі ў горадзе быў пабудаваны манастыр Ля-Магдалена, які аднак быў зьнішчаны празь некалькі стагодзьдзяў.
У пэрыяд з 1808 па 1812 гады Хэтафэ быў акупаваны напалеонаўскімі войскамі.
Remove ads
Геаграфія
Хэтафэ знаходзіцца ў паўднёвай зоне аўтаномнай супольнасьці Мадрыд, на паўднёвым-захадзе Эўропы на Пірэнэйскім паўвостраве.
Гарады-сябры
- Даіра, Заходняя Сахара
- Гуанабакоа, Куба
- Хэтафэ, Філіпіны
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads