Царква Ўзьвіжаньня Сьвятога Крыжа (Асіпавічы)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Царква Ўзьвіжаньня Сьвятога Крыжа — помнік архітэктуры XIX стагодзьдзя ў Асіпавічах. Знаходзіцца ў цэнтры места[a]. Дзее. Твор традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з элемэнтамі стылю клясыцызму, мастацкае аблічча якога пацярпела ад надбудовы высокіх шатроў з какошнікамі і купаламі-цыбулінамі.
| Помнік сакральнай архітэктуры | |
Царква Ўзьвіжаньня Сьвятога Крыжа | |
Узьвіжанская царква | |
| Краіна | Беларусь |
| Места | Асіпавічы |
| Каардынаты | 53°17′45.97″ пн. ш. 28°38′41.59″ у. д. |
| Канфэсія | праваслаўе і Беларуская праваслаўная царква |
| Эпархія | Бабруйская і Быхаўская епархія |
| Архітэктурны стыль | народнае дойлідзтва Беларусі[d] |
| Дата заснаваньня | XIX ст. |
Царква Ўзьвіжаньня Сьвятога Крыжа на мапе Беларусі Царква Ўзьвіжаньня Сьвятога Крыжа | |
Remove ads
Гісторыя
Ад пачатку царква стаяла ў вёсцы Зборску, дзе яе збудавалі ў 1826 годзе з дрэва. У 1946 годзе будынак перавезьлі ў Асіпавічы. У 2009—2010 гадох праводзілася рэканструкцыя будынка, у выніку якой над асноўным зрубам і вежай-званіцай паставілі высокія шатры з какошнікамі і купаламі-цыбулінамі.
Архітэктура
Помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з элемэнтамі стылю клясыцызму. Мае разгорнутую падоўжна-восевую кампазыцыю, якую фармуюць 3-ярусная чацьверыковая званіца з шатровым пакрыцьцём, працяглы бабінец, кубападобны аб’ём малітоўнай залі, прастакутная апсыда з бакавымі рызьніцамі. У сылюэце царквы дамінуе 8-гранны барабан з купалам, які завяршае вальмавы дах асноўнага зруба. Над вальмавым дахам апсыды яшчэ адзін невялікі купал. Гарызантальна ашаляваныя фасады рытмічна падзяляюцца прастакутнымі аконнымі праёмамі[1].
Remove ads
Заўвагі
- Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Чумакова
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
