Царква Ўзьвіжаньня Сьвятога Крыжа (Гошчава)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Царква Ўзьвіжаньня Сьвятога Крыжа — помнік архітэктуры XIX ст. у Гошчаве. Пры пабудове была ў юрысдыкцыі Сьвятога Пасаду, цяпер — у валоданьні Маскоўскага патрыярхату. Твор традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з элемэнтамі стылю клясыцызму, мастацкае аблічча якога пацярпела ў выніку надбудовы купалоў-цыбулінаў. Былы аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі, зьнішчаны Маскоўскім патрыярхатам.
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Царква Ўзьвіжаньня Сьвятога Крыжа | |
![]() Узьвіжанская царква, аўтэнтычны выгляд | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Гошчава |
Каардынаты | 52°41′24.13″ пн. ш. 25°11′58.82″ у. д. |
Канфэсія | Беларуская праваслаўная царква |
Эпархія | Пінская япархія |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Царква Ўзьвіжаньня Сьвятога Крыжа на мапе Беларусі ![]() ![]() Царква Ўзьвіжаньня Сьвятога Крыжа | |
![]() |
Remove ads
Гісторыя


Драўляную царкву ў Гошчаве збудавалі ў 1838 годзе. Па гвалтоўнай ліквідацыі Грэцка-каталіцкай (Уніяцкай) царквы ў 1839 годзе расейскія ўлады адабралі будынак царквы ў Сьвятога Пасаду і перадалі ў валоданьне Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы).
У 2000-я гады замест нізкіх шатроў над вежамі паставілі купалы-цыбуліны. Будынак атынкавалі і прыбудавалі да яго аб’ём з сылікатных блёкаў і купалам-цыбулінай[1]. За правядзенне працаў без узгадненьня зь Міністэрствам культуры служку Беларускага экзархату Маскоўскага патрыярхату прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці (штраф 10 базавых велічыняў), аднак у падняцьці крымінальнай справы адмовілі[2]. 15 сьнежня 2021 году Міністэрства культуры пастанавіла пазбавіць царкву афіцыйнага статусу гістарычна-культурнай каштоўнасьці[2].
Remove ads
Архітэктура
Помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з элемэнтамі стылю клясыцызму. Мае глыбінна-прасторавую кампазыцыю: 2-зрубны будынак з квадратным у пляне аб’ёмам, 3-граннай алтарнай апсыдай і бабінцам з тамбурам. Аднолькавыя вышынёй зрубы маюць агульны 2-схільны дах, які пад апсыдай пераходзіць у паўшатровы. Прысадзісты аб’ём будынку ўзбагачаюць васьмерыковая вежа-званіца, накрытая шатром, две чацьверыковыя вежачкі над бабінцам і купал-баня на 8-гранным барабане над асноўным зрубам. Галоўны ўваход вылучаецца портыкам на дзьвюх падвойных фігурных калёнах. Сьцены маюць гарызантальную шалёўку, праразаюцца прастакутнымі і паўцыркульнымі вокнамі з разнымі ліштвамі.
У інтэр’еры над уваходам хоры, іканастас мае разьбяное аздабленьне[3].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads