Гошчава
вёска ў Івацэвіцкім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Го́шчава[1] — вёска ў Івацэвіцкім раёне Берасьцейскай вобласьці, за 7 км на захад ад Івацэвічаў. Гошчава ўваходзіць у склад Стайкаўскага сельсавету.
Remove ads
Насельніцтва
- 2010 год — 710 чалавек
- 1999 год — 899 чалавек
Інфармацыя для турыстаў
Помнікі архітэктуры
- Царква Ўзвышэньня Сьв. Крыжа. Помнік драўлянага дойлідзтва 1838 году. У 2009 годзе царква была цалкам перабудаваная: у вокны ўставілі шклопакеты, на даху зьявіліся купалы-цыбуліны ў маскоўскім стылі. Больш за тое, адзін купал-цыбуліна ўвогуле паўстаў там, дзе яго не было. Тамбур нарасьцілі з выкарыстаньнем сылікатных блёкаў. А ад порціка з падвойнымі фігурнымі калёнамі не засталося і сьледу. Таксама выкінулі паўцыркульныя вокны з разнымі ліштвамі. Пры гэтым царква занесеная ў Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў.[2]
Страчаная спадчына
- Кляштар дамініканаў
Remove ads
Асобы
- Аляксей Антонавіч Майсейчык (1936—2002) — кандыдат фiлялягiчных навук, чалец зьвязу пісьменьнікаў БССР, выкладчык — прафэсар катэдры беларускай лiтаратуры, працы па гісторыі беларускай літаратуры, аўтар навучальных дапаможнікаў[3]. Нарадзіўся ў Гошчаве, пахаваны ў Берасьці.
- Мікалай Пятровіч Ярчак — доктар хімічных навук, прафэсар. Як адмыслоўца, ён шмат працаваў па запрашэньнях ВНУ Латвіі, Беларусі, Польшчы, Нарвэгіі. Назву роднай вёскі Мікалай Пятровіч Ярчак ушанаваў у сваіх навуковых адкрыцьцях у вобласьці крэмнійарганічнай хіміі. Новыя хімічныя злучэньні атрымалі назву «гошчава-сіланаты»[4]. Копіі патэнтаў на гэтыя хімічныя злучэньні ўрачыста перададзены Мікалаем Пятровічам на захоўваньне ў Гошчаўскую сярэднюю школу на дзень яе 150-годзьдзя.
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads