Царква Ўсьпеньня Багародзіцы (Рэчыца)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Царква саборная Ўсьпеньня Багародзіцы[a] — помнік архітэктуры XIX стагодзьдзя ў Рэчыцы. Знаходзіцца ў цэнтры места, на гістарычным Рынку[b]. Дзее. Твор архітэктуры позьняга клясыцызму, які набыў выгляд мураўёўкі ў выніку аднаўленьня ў 2-й палове XIX ст.
Помнік гісторыі | |
Царква Ўсьпеньня Багародзіцы | |
![]() Усьпенскі сабор | |
Краіна | Беларусь |
Места | Рэчыца |
Каардынаты | 52°22′18.95″ пн. ш. 30°23′19.21″ у. д. |
Канфэсія | Беларуская праваслаўная царква |
Эпархія | Гомельская япархія |
Архітэктурны стыль | клясыцыстычная архітэктура[d] і клясыцызм |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Царква Ўсьпеньня Багародзіцы на мапе Беларусі ![]() ![]() Царква Ўсьпеньня Багародзіцы | |
![]() |
Remove ads
Гісторыя
Мураваную царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) у Рэчыцы пачалі будаваць у 1842 годзе паводле праекту 1835 году. У 1843 годзе разбурылася царкоўная званіца, якая пашкодзіла будоўлю. Аднаўленьне будынка пачалося толькі 1864 годзе, а асьвяцілі царкву 11 чэрвеня 1872 году.
У 1934 годзе савецкія ўлады зачынілі царкву, будынак якой перарабілі пад Дом культуры. У 1997 годзе будынак перадалі Беларускаму экзархату Маскоўскага патрыярхату. У 1999—2006 гадох праводзілася аднаўленьне царквы.
Remove ads
Архітэктура
Помнік архітэктуры позьняга клясыцызму, які набыў рысы эклектычнай царкоўнай архітэктуры Расейскай імпэрыі. У аснове аб’ёмна-прасторавай кампазыцыі 2-ярусная (васьмярык на чацьверыку) малітоўная заля, накрытая шатром з купалам-цыбулінай і слыхавымі вокнамі. З франтальнага боку далучаецца прастакутная ў пляне званіца, таксама з шатром і купалам-цыбулінай, з тыльнага — паўкруглая апсыда з бакавымі рызьніцамі. Фасады падзяляюцца гарызантальна аркавымі аконнымі і дзьвярнымі праёмамі з броўкамі, вэртыкальна — здвоенымі кутнімі пілястрамі, а такссама апярэзваюцца складанапрафіляваным карнізам і аркатурным фрызам[1].
Remove ads
Галерэя
Гістарычныя здымкі
- Старыя здымкі
- 1902 г.
- 8 траўня 1910 г.
- 8 траўня 1910 г.
- 9 траўня 1910 г.
- 1910 г.
- 1917 г.
- да 1918 г.
- 1918 г.
- 1918 г.
- 1920 г.
- да 1930 г.
- 1936 г.
Сучасныя здымкі
- Сучасны стан
- 2006 г.
- 2010-я гг.
- 2014 г.
- 2014 г.
Заўвагі
- Назва царквы прыводзіцца паводле афіцыйнага тытулу Маскоўскага патрыярхату (рас. Церковь Успения Пресвятой Богородицы, Свято-Успенская церковь), тым часам беларускай гістарычнай традыцыі адпавядае назва царква Прачыстай Багародзіцы або Прачысьценская царква
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads