Царква Ўсьпеньня Багародзіцы (Рэчыца)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Царква Ўсьпеньня Багародзіцы (Рэчыца)
Remove ads

Царква саборная Ўсьпеньня Багародзіцы[a] — помнік архітэктуры XIX стагодзьдзя ў Рэчыцы. Знаходзіцца ў цэнтры места, на гістарычным Рынку[b]. Дзее. Твор архітэктуры позьняга клясыцызму, які набыў выгляд мураўёўкі ў выніку аднаўленьня ў 2-й палове XIX ст.

Помнік гісторыі
Царква Ўсьпеньня Багародзіцы
Thumb
Усьпенскі сабор
КраінаБеларусь
МестаРэчыца
Каардынаты52°22′18.95″ пн. ш. 30°23′19.21″ у. д.
КанфэсіяБеларуская праваслаўная царква
ЭпархіяГомельская япархія 
Архітэктурны стыльклясыцыстычная архітэктура[d] і клясыцызм
СтатусДзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Царква Ўсьпеньня Багародзіцы на мапе Беларусі
Thumb
Царква Ўсьпеньня Багародзіцы
Царква Ўсьпеньня Багародзіцы
Царква Ўсьпеньня Багародзіцы на Вікісховішчы

Remove ads

Гісторыя

Мураваную царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) у Рэчыцы пачалі будаваць у 1842 годзе паводле праекту 1835 году. У 1843 годзе разбурылася царкоўная званіца, якая пашкодзіла будоўлю. Аднаўленьне будынка пачалося толькі 1864 годзе, а асьвяцілі царкву 11 чэрвеня 1872 году.

У 1934 годзе савецкія ўлады зачынілі царкву, будынак якой перарабілі пад Дом культуры. У 1997 годзе будынак перадалі Беларускаму экзархату Маскоўскага патрыярхату. У 1999—2006 гадох праводзілася аднаўленьне царквы.

Remove ads

Архітэктура

Помнік архітэктуры позьняга клясыцызму, які набыў рысы эклектычнай царкоўнай архітэктуры Расейскай імпэрыі. У аснове аб’ёмна-прасторавай кампазыцыі 2-ярусная (васьмярык на чацьверыку) малітоўная заля, накрытая шатром з купалам-цыбулінай і слыхавымі вокнамі. З франтальнага боку далучаецца прастакутная ў пляне званіца, таксама з шатром і купалам-цыбулінай, з тыльнага — паўкруглая апсыда з бакавымі рызьніцамі. Фасады падзяляюцца гарызантальна аркавымі аконнымі і дзьвярнымі праёмамі з броўкамі, вэртыкальна — здвоенымі кутнімі пілястрамі, а такссама апярэзваюцца складанапрафіляваным карнізам і аркатурным фрызам[1].

Remove ads

Галерэя

Гістарычныя здымкі

Сучасныя здымкі

Заўвагі

  1. Назва царквы прыводзіцца паводле афіцыйнага тытулу Маскоўскага патрыярхату (рас. Церковь Успения Пресвятой Богородицы, Свято-Успенская церковь), тым часам беларускай гістарычнай традыцыі адпавядае назва царква Прачыстай Багародзіцы або Прачысьценская царква
  2. Цяпершні афіцыйны адрас — вуліца Савецкая, 31

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads