Царква Прачыстай Багародзіцы і манастыр базылянаў (Віцебск)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Царква саборная Прачыстай Багародзіцы[a] і манастыр базылянаў — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Віцебску. Знаходзіцца на тэрыторыі Ўзгорскага замка, на Прачысьценскай гары[b]. Твор архітэктуры віленскага барока. Па гвалтоўным адабраньні ад Сьвятога Пасаду ў валоданьне Маскоўскага патрыярхату (1799 год) у 1804 годзе помнік перабудавалі ў стылі клясыцызму. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Царква Прачыстай Багародзіцы і манастыр базылянаў | |
![]() Прачысьценская царква і манастыр базылянаў, аўтэнтычны выгляд | |
Краіна | Беларусь |
Места | Віцебск |
Каардынаты | 55°11′45″ пн. ш. 30°12′09″ у. д. |
Канфэсія | Беларуская праваслаўная царква і праваслаўе |
Эпархія | Віцебская і Аршанская япархія[d] |
Архітэктурны стыль | барокавая архітэктура[d] і віленскае барока |
Аўтар праекту | Юзэф Фантана[d] |
Першае згадваньне | 1406 |
Дата скасаваньня | 1937 |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Царква Прачыстай Багародзіцы і манастыр базылянаў на мапе Беларусі ![]() ![]() Царква Прачыстай Багародзіцы і манастыр базылянаў | |
![]() |
Комплекс Віцебскага Прачысьценскага базылянскага манастыра складаецца з царквы і манастырскага корпуса. У 1936 годзе савецкія ўлады зруйнавалі царкву, у 2000—2010 гадох яе адбудавалі.
Remove ads
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
У 1682 годзе з фундацыі падкаморага віцебскага Я. Кіселя на высокім беразе Дзьвіны збудавалі драўляную Прачысьценскую царкву, пры якой заснавалі базылянскі манастыр. За часамі Вялікай Паўночнай вайны (1700—1721) у 1708 годзе маскоўскі гаспадар Пётар I загадаў падпаліць Віцебск, будынкі царквы і манастыра згарэлі.
У 1715 годзе з фундацыі Мірона Галузы пачалося будаваньне мураванай царквы, скончанае ў 1743 годзе. Праект царквы ў стылі віленскага барока выканаў архітэктар Ёсіф Фантана. У 1775 годзе скончылася ўзьвядзеньне двух манастырскіх корпусоў. Пры манастыры дзеяла сьвецкая школа і філязофская студыя для манахаў, дзе вывучалі лёгіку, фізыку і іншыя навукі.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
Па першым падзеле Рэчы Паспалітай (1772 год), калі Віцебск апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, царква і манастыр працягвалі дзеяць як уніяцкія. Аднак 18 ліпеня 1799 году, на загад маскоўскага гаспадара Паўла I, будынкі гвалтоўна адабралі ў Сьвятога Пасаду і перадалі Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царкве). У 1804 годзе над алтарнай часткай паставілі масіўны купал на драўляным сьветлавым барабане, а разьвітыя барокавыя франтоны фасадаў замянілі строгімі клясыцыстычнымі трыкутнымі.
У 1861 годзе ў будынак былога манастырскага корпуса пераехала пераведзеная сюды з Полацку духоўная сэмінарыя.
Найноўшы час
У 1936 годзе савецкія ўлады зруйнавалі царкву. Сапёрнай брыгадай камандаваў украінец П. Грыгарэнка, пазьней вядомы дысыдэнт і сябар А. Сахарава.
У чэрвені 2000 году пачалося ўзьвядзеньне новага будынка царквы на месцы зьнішчанага помніка, скончанае ў 2010 году. Замест аднаўленьня аўтэнтычнага выгляду помніка архітэктуры, Маскоўскі патрыярхат абраў варыянт па перабудове 1804 году.
Remove ads
Архітэктура

Царква
Помнік архітэктуры віленскага барока. Мае надзвычай разьвітую аб’ёмна-прасторавую структуру 5-нэфавай крыжова-купальнай базылікі з 2 вежамі на галоўным фасадзе. Паўкруглую апсыду цэнтральнага нэфа атачае абходная галерэя — працяг бакавых. Крайнія нэфы падзяляюцца на некалькі капэл, якія разам з крыламі трансэпта і закрысьціямі ўлучаюцца ў агульны прастакутны плян. Галоўны фасад мае 5-часткавы падзел, падкрэсьлены групоўкай пілястраў. Цэнтральная частка, выгнутая ўперад, завяршаецца франтонам, а 4-ярусныя вежы — фігурнымі банямі. Фасады маюць багаты дэкор. Цэнтральны нэф і трансэпт перакрываюцца цыліндрычнымі скляпеньнямі з распалубкай, бакавыя нэфы — крыжовымі, капэлы — сфэрычнымі купаламі.
У выніку перабудовы 1804 году над сяродкрыжжам паставілі магутны сьветлавы 8-гранны барабан з сфэрычным купалам.
Манастыр
3-павярховы манастырскі корпус мае стандартную схему. Вакол вузкага 1-баковага калідора, арыентаванага ў бок двара, разьмяшчаюцца манаскія кельлі і службовыя памяшканьні, арыентаваныя да Дзьвіны. З боку дваровага фасаду да выцягнутага прастакутнага будынка пэрпэндыкулярна далучаецца 2-павярховае крыло, дзе на першым паверсе знаходзілася трапезная, на другім — бібліятэка. Галоўны фасад мае простыя архітэктурныя формы. Яго сьцяну праразаюць прастакутныя аконныя праёмы з дэкаратыўнымі ліштвамі. Паміж праёмамі роўныя пілястры на вышыню ўсіх трох паверхаў, пастаўленыя на шырокі цокаль. Пад кожным аконным праёмам разьмяшчаецца плоская прастакутная ніша. Будынак завяршаецца шырокім карнізам, мае манумэнтальны выгляд.
2-павярховы Г-падобны ў пляне манастырскі корпус таксама мае калідорны плян. Роўніца галоўнага фасаду падзяляецца міжпаверхавым паском, мае прастакутныя аконныя праёмы і завяршаецца ў цэнтры трыкутным франтонам. У закругленай кутняй частцы лучковыя аконныя праёмы аздабляюцца ліштвамі і простымі сандрыкамі. Цокаль дэкаруецца філёнгамі з прастакутнымі аконнымі праёмамі[1].
Remove ads
Галерэя
Гістарычная графіка
- Старая графіка
- Ю. Пешка, каля 1800 г.
- Ю. Пешка, каля 1800 г.
- Ю. Пешка, каля 1800 г.
- Ю. Пешка, каля 1800 г.
- Праект перабудовы, 1797—1802 гг.
- Па перабудове. Ю. Пешка, каля 1805 г.
- XIX ст.
- XIX ст.
- XIX ст.
- Праект іканастаса, 1835 г.
- 1845 г.
- 1865 г.
- 1868 г.
- 1873 г.
- 1874 г.
- 1882 г.
- 1883 г.
- 1883 г.
- 1891 г.
- 1893 г.
- 1893 г.
- 1896 г.
- 1898 г.
- Я. Мінін, 1927 г.
Гістарычныя здымкі
- Старыя здымкі
- С. Юркоўскі, 1867 г.
- С. Юркоўскі, 1867 г.
- С. Юркоўскі, 2-я пал. XIX ст.
- 1893 г.
- 1893 г.
- 1893 г.
- 1894 г.
- 1895 г.
- да 1896 г.
- 1897 г.
- 1899 г.
- 1899 г.
- 1890-я гг.
- каля 1900 г.
- каля 1900 г.
- каля 1900 г.
- каля 1900 г.
- каля 1900 г.
- 1900-я гг.
- 1900-я гг.
- 1904 г.
- 1904 г.
- 1904 г.
- 1904 г.
- 1904 г.
- 1905 г.
- 1908 г.
- 1909 г.
- 1909 г.
- 1909 г.
- каля 1910 г.
- 1910 г.
- 1911 г.
- С. Пракудзін-Горскі, 1912 г.
- С. Пракудзін-Горскі, 1912 г.
- 1912 г.
- 1912 г.
- 1912 г.
- 1913 г.
- 1913 г.
- да 1915 г.
- 1914 г.
- 1915 г.
- 1916 г.
- сакавік 1917 г.
- 1917 г.
- 1917 г.
- да 1918 г.
- да 1918 г.
- 1920-я гг.
- В. Авітоўскі, 1926—1929 гг.
- красавік 1931 г.
Сучасныя здымкі
- Сучасны стан
- Царква
- Інтэр’ер
- 3-павярховы будынак манастыра
- 2-павярховы будынак манастыра
Заўвагі
- Назва помніка архітэктуры прыводзіцца паводле беларускай гістарычнай традыцыі. Цяперашні афіцыйны тытул: «Сабор Усьпеньня Прасьвятой Багародзіцы» або «Сьвята-Ўсьпенскі сабор» (рас. Собор Успения Пресвятой Богородицы, Свято-Успенский собор); таксама Прачысьценская саборная царква, Царква саборная Сьвятога Язафата
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads