Царква Ўшэсьця Гасподняга (Вельямовічы)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Царква Ўшэсьця Гасподняга (Вельямовічы)
Remove ads

Царква Ўшэсьця Гасподняга — помнік гісторыі другой паловы XIX стагодзьдзя (мураўёўка) у Вельямовічах. Дзее. Твор архітэктуры расейскай эклектыкі. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Помнік гісторыі
Царква Ўшэсьця Гасподняга
Thumb
Ушэсьценская царква
КраінаБеларусь
ВёскаВельямовічы
Каардынаты52°13′17.71″ пн. ш. 23°25′57.99″ у. д.
КанфэсіяБеларуская праваслаўная царква
ЭпархіяБерасьцейская і Кобрынская япархія 
Архітэктурны стыльпсэўдарускі стыль[d]
Аўтар праектуІван Ігнатавіч Калянкевіч[d]
СтатусДзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Царква Ўшэсьця Гасподняга на мапе Беларусі
Thumb
Царква Ўшэсьця Гасподняга
Царква Ўшэсьця Гасподняга
Царква Ўшэсьця Гасподняга на Вікісховішчы

Remove ads

Гісторыя

Царкву Маскоўскага патрыярхату ў Вельямовічах збудавалі ў 1868 годзе з цэглы паводле хадайніцтва берасьцейскага япіскапа Ігнація на месцы драўлянай царквы (Сьвяты Пасад). Падрад на будаваньне ўзялі мяшчане Чарнігаўскай губэрні І. Завенка, В. Хмельнікаў, Г. Назараў і І. Цітоў паводле кантракту 1 жніўня 1865 году. Праект, відаць, распрацаваў архітэктар І. Калянкевіч.

У час Другой сусьветнай вайны будынак атрымаў пашкоджаньні. У 2007—2011 гадох праводзілася аднаўленьне царквы пад кіраўніцтвам ярэя Анатоля Пашкевіча.

Remove ads

Архітэктура

Прыклад сынадальнага кірунку царкоўнай архітэктуры Расейскай імпэрыі. Прасторавая кампазыцыя складаецца з 4 кананічных частак — да асноўнага кубападобнага аб’ёму праз трапэзную далучаюцца званіца і паўкруглая апсыда. Асноўны аб’ём завяршаецца 5-купальлем. У сылюэце будынка дамінуе 3-ярусная шатровая званіца з макаўкай. Атынкаваныя фасады маюць насычаную архітэктурную плястыку, запазычаную з дойлідзтва Маскоўскай дзяржавы, — аркатурныя паясы, бізантыйскія спараныя аркавыя аконныя праёмы, аб’яднаныя агульнай кілепадобнай аркай, філёнгавы цокаль, кутнія лапаткі, какошнікі, зубчастыя фрызы. Ніжні чацьверыковы ярус званіцы завяршаецца какошнікамі, сярэдні — дэкарыраваны прастакутнымі нішамі і аконнымі праёмамі. Званіца завяршаецца 8-гранным шатром з купалом-цыбулінай.

Заля царквы перакрывалая шатровым скляпеньнем на ветразях, трапэзная — крыжовым[1].

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads