Царква Нараджэньня Хрыстова (Слуцак)
праваслаўны храм у Слуцку (Беларусь) From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Царква Нараджэньня Хрыстова — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Слуцку. Знаходзілася ў Старым Месьце, на Востраўскай вуліцы[a]. Твор традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з рысамі стылю барока.
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Царква Нараджэньня Хрыстова | |
![]() Царква Нараджэньня Хрыстова | |
Краіна | Беларусь |
Места | Слуцак |
Канфэсія | праваслаўе |
Эпархія | Слуцкая япархія[d] |
Першае згадваньне | XVI стагодзьдзе |
![]() |
Remove ads
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
Упершыню драўляная царква Нараджэньня Хрыстова ў Слуцку ўпамінаецца ў XVI ст. Да другой паловы XVIII ст. яе будынак, відаць, струхнеў і ў 1762 годзе на тым жа месцы збудавалі новую драўляную царкву[1]..
Пад уладай Расейскай імпэрыі
Па другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793 год), калі Слуцак апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, царква канчаткова перайшла ў валоданьне Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы). У 1842 годзе яе прыпісалі да Уваскрасенскай царквы. У 1870 годзе сьцены царквы аздобілі росьпісамі.
Найноўшы час
За часамі беларусізацыі ў 1926 годзе царкву афіцыйна ўзялі пад аховы дзяржавы як помнік архітэктуры. У 1930-я гады савецкія ўлады зачынілі царкву. За часамі Другой сусьветнай вайны ў 1941 годзе будынак царквы згарэў.
Remove ads
Архітэктура
Помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з рысамі стылю барока. Галоўны аб’ём — чацьвярык, завершаны васьмярыком нязначнай вышыні, які накрываўся вялікім купалападобным шатром з маленькім купалам-баняй на глухім барабане. З бакоў і ад галоўнага фасаду ён атачаўся галерэяй, якая мела ўдвая меншую вышыню. Галоўны і два бакавыя ўваходы вылучаліся ганкамі пад 2-схільнымі дахамі на слупах. Алтарная частка, да якой далучаліся рызьніца і панамарня, мела выгляд невялікага стромкага 2-яруснага чацьвярыка пад 2-схільным дахам. Ашаляваныя сьцены праразаліся вузкімі лучковымі вокнамі ў разьбяных ліштвах.
Інтэр’ер і іканастас багата аздабляліся разьбою, а сьцены — манумэнтальным росьпісам.
З правага боку ад уваходу на царкоўны пляц стаяла драўляная званіца, налева ад царквы — жылы царкоўны дом[2].
Remove ads
Галерэя
- Гістарычныя здымкі і графіка
- Ю. Смалінскі, 1904 г.
- Ю. Смалінскі, 1904 г.
- да 1918 г.
- да 1918 г.
- да 1918 г.
- да 1918 г.
- К. Франц, 1918 г.
- 1921 г.
Заўвагі
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads