Царква Покрыва Багародзіцы і манастыр базылянаў (Ворша)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Царква Покрыва Багародзіцы і манастыр базылянаў (Ворша)
Remove ads

Царква Покрыва Багародзіцы і манастыр базылянаў[a] — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Воршы. Знаходзіцца на правым беразе ракі Аршыцы, пад адрасам Музэйны завулак, 12. Твор архітэктуры віленскага барока, які набыў рысы клясыцызму ў XIX ст. Пры пабудове быў у юрысдыкцыі Сьвятога Пасаду, цяпер — у валоданьні Маскоўскага патрыярхату. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Помнік сакральнай архітэктуры
Царква Покрыва Багародзіцы і манастыр базылянаў
Thumb
Царква Покрыва Багародзіцы і манастыр базылянаў
КраінаБеларусь
МестаВорша
Каардынаты54°30′42.71″ пн. ш. 30°25′06.72″ у. д.
ЭпархіяВіцебская і Аршанская япархія[d] 
Архітэктурны стыльвіленскае барока
Дата заснаваньняXVII ст.
СтатусАхоўная зона
Царква Покрыва Багародзіцы і манастыр базылянаў на мапе Беларусі
Thumb
Царква Покрыва Багародзіцы і манастыр базылянаў
Царква Покрыва Багародзіцы і манастыр базылянаў
Царква Покрыва Багародзіцы і манастыр базылянаў на Вікісховішчы

Комплекс Аршанскага базылянскага манастыра складаўся з аб’яднаных у адзіны асымэтрычны ансамбль царквы Покрыва Багародзіцы і жылога корпуса. Тэрыторыю манастыра атачаў мур. У 1967 годзе савецкія ўлады зруйнавалі царкву (захаваліся падмуркі). З савецкіх часоў манастырскі корпус знаходзіцца ў занядбаным стане.

Remove ads

Гісторыя

Thumb
У панараме места, 1840 г.

Вялікае Княства Літоўскае

У 1642 годзе мітрапаліт Антоні Сялява заснаваў у Воршы манастыр базылянаў з драўлянай Пакроўскай царквой. У 1758—1774[1] гадох з фундацыі старосты пеліканскага Яна Ляпкоўскага на месцы драўляных збудавалі мураваныя царкву і манастырскі корпус.

Пазьней заснавальнік уступіў у базылянскі ордэн, прыняў імя Ёсіф (Юзэф), у 1771 годзе стаў архіяпіскапам смаленскім і па сьмерці спачыў ў манастыры ў 1778 годзе[2].

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Па першым падзеле Рэчы Паспалітай (1772 год), калі Ворша апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, царква і манастыр працягвалі дзеяць. Па здушэньні вызвольнага паўстаньня (1830—1831) у 1832 годзе расейскія ўлады гвалтоўна адабралі царкву і манастыр у Сьвятога Пасаду і перадалі Ўрадаваму сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царкве). У жылых карпусах разьмясьцілася духоўная вучэльня. Царкву і манастырскі корпус перабудавалі ў стылі клясыцызму, зрабілі новы іканастас.

8 чэрвеня 1905 году моцны вецер зьнёс драўляны купал над сяродкрыжжам.

Найноўшы час

У 1930-я гады савецкія ўлады адабралі комплекс у Маскоўскага патрыярхату і перадалі яго краязнаўчаму музэю. У 1969[3] годзе савецкія ўлады зруйнавалі царкву. Жылы корпус выкарыстоўваўся пад жытло.

У 2005 годзе будынак манастыра перадалі ў валоданьне Маскоўскага патрыярхату, за якім помнік архітэктуры працягваў руйнавацца. Толькі ў 2016 годзе пад ціскам грамадзкасьці новы ўласьнік паставіў над манастырскім корпусам часовы дах.

Remove ads

Архітэктура

Царква

Царква — 3-нэфавая крыжова-купальная 2-вежавая базыліка. Над сяродкрыжжам стаяў высокі драўляны барабан з купалам.

Інтэр’ер аздаблялі мураваныя алтары ў імя Покрыва Багародзіцы, Укрыжаваньня Божага і велікамучаніка Васіля.

Манастыр

Манастырскі корпус — Г-падобны ў пляне 2-павярховы будынак пад вальмавым дахам. Сьцены падзяляюцца слаістымі пілястрамі, руставанымі лапаткамі, пазбаўленымі ліштваў прастакутнымі аконнымі праёмамі і нішамі-блендамі паміж імі.

Абодва паверхі маюць галерэйны плян. У паўднёва-ўсходняй частцы разьмяшчаюцца сходы і трапезная. Астатнія памяшканьні адводзіліся пад жытло і працу. Першы паверх перакрываецца крыжовымі скляпеньнямі, другі — роўнай бэлечнай стольлю, сутарэньні — цыліндрычнымі скляпеньнямі з распалубкамі.

Remove ads

Галерэя

Гістарычныя здымкі

Сучасныя здымкі

Заўвагі

  1. Таксама Пакроўская царква і манастыр, Пакроўскі манастыр, царква Апекі Маці Божай і кляштар базылянаў

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads