Царква Покрыва Багародзіцы (Дзьвінаса)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Царква Покрыва Багародзіца — помнік архітэктуры XIX стагодзьдзя ў Дзьвінасе. Знаходзіцца на паўночнай ускраіне вёскі, на могілках. Пры пабудове была ў юрысдыкцыі Сьвятога Пасаду, цяпер — у валоданьні Маскоўскага патрыярхату. Твор традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з элемэнтамі стылю клясыцызму, мастацкае аблічча якога пацярпела ў выніку надбудовы купала-цыбуліны.
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Царква Покрыва Багародзіцы | |
![]() Пакроўская царква | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Дзьвінаса |
Каардынаты | 54°34′04″ пн. ш. 27°40′51.3″ у. д. |
Канфэсія | праваслаўе і Беларуская праваслаўная царква |
Эпархія | Барысаўская япархія[d] |
Дата заснаваньня | XIX ст. |
Царква Покрыва Багародзіцы на мапе Беларусі ![]() ![]() Царква Покрыва Багародзіцы |
Remove ads
Гісторыя
Царкву ў Дзьвінасе збудавалі ў XIX ст. з дрэва. Па гвалтоўнай ліквідацыі Ўніяцкай царквы ў 1839 годзе расейскія ўлады адабралі будынак царквы ў Сьвятога Пасаду і перадалі ў валоданьне Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскага патрыярхату).
У 1955 годзе савецкія ўлады зачынілі царкву. У 1991—1992 гадох будынак адрамантавалі. У 2010-я гады ў выніку рэканструкцыі над вежай-званіцай паставілі пазалочаны купал-цыбуліну.
Remove ads
Архітэктура
Помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з элемэнтамі стылю клясыцызму. Гэта прастакутны зруб (хваёвы брус) з 5-граннай апсыдай, накрыты двухсхільным дахам з вальмамі над алтарнай часткай. З боку галоўнага фасаду далучаецца прытвор пад двухсхільным дахам. Франтон даху завяршаецца 4-граннай шатровай званіцай[1].
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads