Царква Покрыва Багародзіцы (Дзьвінаса)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Царква Покрыва Багародзіцы (Дзьвінаса)
Remove ads

Царква Покрыва Багародзіца — помнік архітэктуры XIX стагодзьдзя ў Дзьвінасе. Знаходзіцца на паўночнай ускраіне вёскі, на могілках. Пры пабудове была ў юрысдыкцыі Сьвятога Пасаду, цяпер — у валоданьні Маскоўскага патрыярхату. Твор традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з элемэнтамі стылю клясыцызму, мастацкае аблічча якога пацярпела ў выніку надбудовы купала-цыбуліны.

Помнік сакральнай архітэктуры
Царква Покрыва Багародзіцы
Thumb
Пакроўская царква
КраінаБеларусь
ВёскаДзьвінаса
Каардынаты54°34′04″ пн. ш. 27°40′51.3″ у. д.
Канфэсіяправаслаўе і Беларуская праваслаўная царква
ЭпархіяБарысаўская япархія[d] 
Дата заснаваньняXIX ст.
Царква Покрыва Багародзіцы на мапе Беларусі
Thumb
Царква Покрыва Багародзіцы
Царква Покрыва Багародзіцы

Remove ads

Гісторыя

Царкву ў Дзьвінасе збудавалі ў XIX ст. з дрэва. Па гвалтоўнай ліквідацыі Ўніяцкай царквы ў 1839 годзе расейскія ўлады адабралі будынак царквы ў Сьвятога Пасаду і перадалі ў валоданьне Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскага патрыярхату).

У 1955 годзе савецкія ўлады зачынілі царкву. У 1991—1992 гадох будынак адрамантавалі. У 2010-я гады ў выніку рэканструкцыі над вежай-званіцай паставілі пазалочаны купал-цыбуліну.

Remove ads

Архітэктура

Помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з элемэнтамі стылю клясыцызму. Гэта прастакутны зруб (хваёвы брус) з 5-граннай апсыдай, накрыты двухсхільным дахам з вальмамі над алтарнай часткай. З боку галоўнага фасаду далучаецца прытвор пад двухсхільным дахам. Франтон даху завяршаецца 4-граннай шатровай званіцай[1].

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads