Царква Покрыва Багародзіцы (Маладэчна)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Царква Покрыва Багародзіцы (Маладэчна)
Remove ads

Царква Покрыва Багародзіцы — помнік гісторыі другой паловы XIX стагодзьдзя (мураўёўка) у Маладэчне. Знаходзіцца ў цэнтры места, на пляцы Старым Месьце. Дзее. Твор архітэктуры расейскай эклектыкі.

Помнік гісторыі
Царква Покрыва Багародзіцы
Thumb
Пакроўская царква
КраінаБеларусь
МестаМаладэчна
Каардынаты54°19′06″ пн. ш. 26°52′17″ у. д.
КанфэсіяБеларуская праваслаўная царква
ЭпархіяМаладэчанская япархія[d] 
Архітэктурны стыльпсэўдарускі стыль[d]
СтатусДзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Царква Покрыва Багародзіцы на мапе Беларусі
Thumb
Царква Покрыва Багародзіцы
Царква Покрыва Багародзіцы
Царква Покрыва Багародзіцы на Вікісховішчы

Remove ads

Гісторыя

Thumb
Малюнак 1896 году

Мураваную царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) у Маладэчне збудавалі ў 1867—1871 гадох на месцы царквы Сьвятога Пасаду.

Архітэктура

Прыклад эклектычнай царкоўнай архітэктуры Расейскай імпэрыі. У пляне мае традыцыйную 4-часткавую схему: званіца, трапезная, 3-нэфавы квадратны асноўны аб’ём і 5-гранная апсыда, да якой далучаюцца рызьніца і ахвярнік. Над асноўным аб’ёмам узвышаецца 8-гранны сьветлавы барабан. У дэкоры выкарыстоўваюцца формы дойлідзтва Маскоўскай дзяржавы (кілепадобныя какошнікі, ліштвы акон, шатровыя з купаламі-цыбулінамі завяршэньні і інш.). Адметнасьць будынка ў тым, што званіца і галоўны сьветлавы барабан маюць аднолькавую архітэктурна-плястычную структуру: 8-гранная ў сечыве канструкцыя завяршаецца какошнікам і высокім шатровым дахам з купалам-цыбулінай.

Унутраная прастора перакрываецца агульным цыліндрычным скляпеньнем і падзяляецца на 3 нэфы 6 слупамі: 2 слупы падтрымліваюць хоры, 4 цэнтральныя празь ветразі — сьветлавы барабан з шатровым скляпеньнем. Апсыда перакрываецца конхай[1].

Remove ads

Галерэя

Гістарычныя здымкі


Сучасныя здымкі

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads