Царква Покрыва Багародзіцы (Орля)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Царква Покрыва Багародзіцы — помнік гісторыі другой паловы XIX стагодзьдзя (мураўёўка) у Орлі. Знаходзіцца ў цэнтры колішняга мястэчка. Дзее. Твор архітэктуры расейскай эклектыкі.
Помнік гісторыі | |
Царква Покрыва Багародзіцы | |
![]() Царква Покрыва Багародзіцы | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Орля |
Каардынаты | 53°30′30.39″ пн. ш. 24°58′54.84″ у. д. |
Канфэсія | Беларуская праваслаўная царква |
Эпархія | Гарадзенская і Ваўкавыская япархія[d] |
Царква Покрыва Багародзіцы на мапе Беларусі ![]() ![]() Царква Покрыва Багародзіцы | |
![]() |
Remove ads
Гісторыя

Мураваную царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) у Орлі збудавалі ў 1866 годзе.
Па Другой сусьветнай вайне савецкія ўлады зачынілі царкву. У 1988 годзе будынак царквы перадалі Беларускаму экзархату Маскоўскага патрыярхату.
Архітэктура
Прыклад эклектычнай царкоўнай архітэктуры Расейскай імпэрыі. Мае 4-часткавую кампазыцыю, якая складаецца з 3-яруснай васьмерыковай званіцы, кароткай і нізкай трапезнай, малітоўнай залі і апсыды. Шатры званіцы і асноўнага аб’ёму завяршаюцца купаламі-цыбулінамі. На фоне паліхромнай бутавай муроўкі сьценаў кантрастава вылучаюцца атынкаваныя элемэнты архітэктурнага дэкору: кілепадобныя ліштвы вокнаў-біфорыюмаў, аркатурныя фрызы, кутнія руставаныя лапаткі.
Усярэдзіне малітоўная заля накрываецца шатровым скляпеньнем на ветразях, апсыда вылучаецца 2-ярусным іканастасам[1].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads