Царква Праабражэньня Гасподняга (Дзярэчын)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Царква́ Праабражэ́ньня Гаспо́дняга[a] — помнік гісторыі другой паловы XIX стагодзьдзя (мураўёўка) у Дзярэчыне. Знаходзіцца ў цэнтры колішняга мястэчка, каля гістарычнага Рынку[b]. Дзее. Твор архітэктуры расейскай эклектыкі. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
| Помнік гісторыі | |
Царква Праабражэньня Гасподняга | |
Спаская царква | |
| Краіна | Беларусь |
| Вёска | Дзярэчын |
| Каардынаты | 53°14′41.61″ пн. ш. 24°55′17.82″ у. д. |
| Канфэсія | Беларуская праваслаўная царква |
| Эпархія | Гарадзенская і Ваўкавыская япархія[d] |
| Архітэктурны стыль | псэўдарускі стыль[d] |
| Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Царква Праабражэньня Гасподняга на мапе Беларусі Царква Праабражэньня Гасподняга | |
Remove ads
Гісторыя
Мураваную царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) у Дзярэчыне збудавалі ў 1865 годзе замест драўлянай царквы Сьвятога Пасаду. У 1875 годзе грамадзянскі інжынэр Леанард Кржыжаноўскі спраектаваў царкоўную браму.
Архітэктура
Прыклад эклектычнай царкоўнай архітэктуры Расейскай імпэрыі. Кампазыцыя будынка складаецца з асноўнага квадратнага ў пляне аб’ёму, прастакутнай (звонку, унутры паўкруглай) апсыды і бабінца. Асноўны аб’ём накрываеццца 4-схільным дахам з купалам-цыбулінай на драўляным сьветлавым 8-гранным барабане ў цэнтры і 4 купаламі-цыбулінамі з кутоў. Сьцены будынка завяршаюцца разьвітым карнізам з сухарыкамі. Паўцыркульныя аконныя праёмы разьмяшчаюцца ў верхняй частцы, дэкаруюцца броўкамі ў выглядзе какошнікаў.
Усярэдзіне 4 слупы падтрымліваюць канструкцыю сфэрычнага купала на ветразях. Над уваходам разьмяшчаюцца хоры, якія адкрываюцца ў зальнае памяшканьне аркавым праёмам. Кутнія часткі перакрываюцца крыжовымі скляпеньнямі (астатнія — роўнай стольлю). Алтарная і падкупальная часткі аздабляюцца фрэскавай размалёўкай.
Царкоўны пляц атачаецца бутавай агароджай з брамай у тры кілепадобныя аркі[1].
Remove ads
Галерэя
- Гістарычныя здымкі
- 1916 г.
- да 1939 г.
- ліпень 1941 г.
- ліпень 1941 г.
- 1941 г.
- 1941 г.
- 1941—1944 гг.
- 1941—1944 гг.
Заўвагі
- Назва царквы прыводзіцца паводле афіцыйнага тытулу Маскоўскага патрыярхату (рас. Церковь Преображения Господнего, Спасо-Преображенская церковь), тым часам беларускай гістарычнай традыцыі адпавядае назва царква Сьвятога Спаса або Спаская царква
- Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Савецкая, 4А'.
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
