Царква Раства Багародзіцы (Лахва)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Царква Раства Багародзіцы — помнік гісторыі другой паловы XIX стагодзьдзя (мураўёўка) у Лахве. Знаходзіцца ў цэнтральнай частцы колішняга мястэчка, на беразе ракі Сьмердзі[a]. Дзее. Твор архітэктуры расейскай эклектыкі. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Помнік гісторыі | |
Царква Раства Багародзіцы | |
![]() Царква Раства Багародзіцы | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Лахва |
Каардынаты | 52°12′55.28″ пн. ш. 27°06′22.11″ у. д. |
Канфэсія | Беларуская праваслаўная царква |
Эпархія | Пінская япархія |
Архітэктурны стыль | псэўдарускі стыль[d] |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Царква Раства Багародзіцы на мапе Беларусі ![]() ![]() Царква Раства Багародзіцы | |
![]() |
Remove ads
Гісторыя
Мураваную царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) у Лахве збудавалі ў 1889 годзе на месцы касьцёла XVII ст., фундаванага Радзівіламі.
Архітэктура
Прыклад эклектычнай царкоўнай архітэктуры Расейскай імпэрыі. Мае 4-часткавую падоўжна-восевую кампазыцыю, галоўнае месца ў якой займае кубападобны асноўны аб’ём зь пяцьцю купаламі-цыбулінамі, да якога з усходу далучаецца паўкруглая апсыда з 2 бакавымі рызьніцамі, з захаду — невялікі бабінец і масіўная званіца. Высокая 4-ярусная (2 васьмерыкі на 2 чацьверыках) шатровая званіца кантрастуе зь ніжэйшымі аб’ёмамі. Апрацоўка фасадаў багатая — высокія 2-ярусныя карнізы, прафіляваныя пасы, какошнікі, пэрспэктыўныя парталы.
У інтэр’еры захоўваюцца абразы XVII — XVIII стагодзьдзяў: «Ян Златавуст», «Уваскрасеньне — сашэсьце ў пекла», «Маці Божая Адзігітрыя», «Спас» (XVII ст.), драўляная скульптура «Ўкрыжаваньне» XIX стагодзьдзя[1].
Remove ads
Галерэя
Гістарычныя здымкі
- Старыя здымкі
- 1929 г.
- 1941 г.
- 1942 г.
Сучасныя здымкі
- Сучасны стан
- Агульны выгляд
- Галоўны фасад
- Інтэр’ер
Заўвагі
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads