Царква Раства Багародзіцы (Пацавічы)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Царква Раства Багародзіцы — помнік архітэктуры XIX стагодзьдзя ў Пацавічах. Знаходзіцца на ўсходняй ускраіне вёскі. Дзее. Твор традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з элемэнтамі стылю клясыцызму, мастацкае аблічча якога пацярпела ў выніку надбудовы купалоў-цыбулінаў.
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Царква Раства Багародзіцы | |
![]() Царква Раства Багародзіцы па надбудове купалоў-цыбулінаў | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Пацавічы |
Каардынаты | 53°19′23.9″ пн. ш. 24°41′34.8″ у. д. |
Канфэсія | Беларуская праваслаўная царква |
Эпархія | Гарадзенская і Ваўкавыская япархія[d] |
Дата заснаваньня | 1867 |
Царква Раства Багародзіцы на мапе Беларусі ![]() ![]() Царква Раства Багародзіцы | |
![]() |
Remove ads
Гісторыя
Царкву ў Пацавічах збудавалі ў 1867 годзе з дрэва.
У 2000-я гады ў выніку рэканструкцыі купалы-бані замянілі на маскоўскія пазалочаныя купалы-цыбуліны.
Архітэктура
Помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з элемэнтамі стылю клясыцызму. Гэта прастакутны вэртыкальна выцягнуты зруб пад 2-схільным дахам, трыкутны ўсечаны франтон якога завяршаецца цыліндрычным каркасным барабанам з купалам; над алтарнай часткай яшчэ адзін купал. Вэртыкальна ашаляваныя фасады праразаюцца прастакутнымі аконнымі праёмамі ў разных ліштвах. Франтальны фасад падзяляецца 3 прастакутнымі дзьвярнымі праёмамі з разнымі сандрыкамі і лапаткамі ў прасьценках[1].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads