Царква Раства Багародзіцы (Пацавічы)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Царква Раства Багародзіцы (Пацавічы)
Remove ads

Царква Раства Багародзіцы — помнік архітэктуры XIX стагодзьдзя ў Пацавічах. Знаходзіцца на ўсходняй ускраіне вёскі. Дзее. Твор традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з элемэнтамі стылю клясыцызму, мастацкае аблічча якога пацярпела ў выніку надбудовы купалоў-цыбулінаў.

Помнік сакральнай архітэктуры
Царква Раства Багародзіцы
Thumb
Царква Раства Багародзіцы па надбудове купалоў-цыбулінаў
КраінаБеларусь
ВёскаПацавічы
Каардынаты53°19′23.9″ пн. ш. 24°41′34.8″ у. д.
КанфэсіяБеларуская праваслаўная царква
ЭпархіяГарадзенская і Ваўкавыская япархія[d] 
Дата заснаваньня1867
Царква Раства Багародзіцы на мапе Беларусі
Thumb
Царква Раства Багародзіцы
Царква Раства Багародзіцы
Царква Раства Багародзіцы на Вікісховішчы

Remove ads

Гісторыя

Царкву ў Пацавічах збудавалі ў 1867 годзе з дрэва.

У 2000-я гады ў выніку рэканструкцыі купалы-бані замянілі на маскоўскія пазалочаныя купалы-цыбуліны.

Архітэктура

Помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з элемэнтамі стылю клясыцызму. Гэта прастакутны вэртыкальна выцягнуты зруб пад 2-схільным дахам, трыкутны ўсечаны франтон якога завяршаецца цыліндрычным каркасным барабанам з купалам; над алтарнай часткай яшчэ адзін купал. Вэртыкальна ашаляваныя фасады праразаюцца прастакутнымі аконнымі праёмамі ў разных ліштвах. Франтальны фасад падзяляецца 3 прастакутнымі дзьвярнымі праёмамі з разнымі сандрыкамі і лапаткамі ў прасьценках[1].

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads