Царква Сьвятога Ільлі Прарока (Велямічы)
помнік архітэктуры XVIII—XIX стагодзьдзяў у Велямічах (Беларусі) From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Царква Сьвятога Ільлі Прарока — помнік архітэктуры XVIII—XIX стагодзьдзяў у Велямічах. Пры пабудове была ў юрысдыкцыі Сьвятога Пасаду, цяпер — у валоданьні Маскоўскага патрыярхату. Твор традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з элемэнтамі стылю барока, мастацкае аблічча якога пацярпела ў выніку надбудовы купалоў-цыбулінаў. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Царква Сьвятога Ільлі Прарока | |
![]() Ільлінская царква | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Велямічы |
Каардынаты | 52°01′13.16″ пн. ш. 27°14′32.83″ у. д. |
Канфэсія | Беларуская праваслаўная царква |
Эпархія | Пінская япархія |
Дата заснаваньня | XVIII ст. |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Царква Сьвятога Ільлі Прарока на мапе Беларусі ± ![]() ![]() Царква Сьвятога Ільлі Прарока | |
![]() |
Утварае адзіны ансамбль зь вежай-званіцай.
Remove ads
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
Першую царкву ў Велямічах збудавалі ў 1724 годзе з дрэва.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Велямічы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, царква працягвала дзеяць. Аднак па гвалтоўнай ліквідацыі Ўніяцкай царквы ў 1839 годзе расейскія ўлады адабралі будынак царквы ў Сьвятога Пасаду і перадалі ў валоданьне Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы).
У 2-й палове XIX ст. царква пацярпела ад пажару. У 1881 годзе на месцы згарэлай збудавалі новую царкву, відаць, у формах папярэдняй. У 1888 годзе да асноўнага аб’ёму далучылі прыбудовы з васьмерыковымі вярхамі. У выніку царква атрымала 5-купальную крыжова-цэнтрычную кампазыцыю.
Найноўшы час

У 2000-я гады традыцыйныя купалы-бані замянілі на купалы-цыбуліны[1], уласьцівыя дойлідзтву Маскоўскай дзяржавы. Традыцыйныя каваныя 4-канцовыя сонцакрыжы замянілі на ўкосныя васьміканцовыя (маскоўскія) крыжы — уласьцівасьць культурнага ляндшафту Расеі[2].
Remove ads
Архітэктура
Помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з элемэнтамі стылю барока. Квадратны ў пляне асноўны аб’ём, бабінец і 5-гранная алтарная апсыда зь дзьвюма невялікімі рызьніцамі абапал алтару ўтвараюць 3-зрубную глыбінна-прасторавую кампазыцыю. Асноўны аб’ём пры дапамозе парусаў пераходзіць у 2-ярусны верх (васьмярык на чацьверыку), апсыда і бабінец завяршаюцца 8-граннымі вярхамі з гранёнымі купаламі-банямі складанай формы. Сьцены маюць вэртыкальную шалёўку, умацоўваюцца лапаткамі, вокны прастакутныя (у апсыдзе ў форме крыжа). З боку галоўнага фасаду тры тамбуры ўваходаў у бабінец і бакавыя прыбудовы, накрытыя 2-схільнымі дахамі з франтонамі.
Цэнтральнае месца ў інтэр’еры займае галоўны 3-ярусны аб’ём, злучаны шырокімі праёмамі з 2-ярусным бабінцам, апсыдай і бакавымі прыбудовамі[3]. У царкве захоўваецца Эвангельле 1798 году.
3 паўднёва-заходняга боку ад царквы стаіць 3-ярусная (васьмярык на 2 чацьверыках) шатровая званіца зрубна-каркаснай канструкцыі[4].
Remove ads
Галерэя
- Сучасны стан
- Царква і званіца
- Званіца
- Замена купалоў і крыжоў
- Па замене купалоў і крыжоў
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads