Царква Сьвятога Ільлі Прарока (Велямічы)

помнік архітэктуры XVIII—XIX стагодзьдзяў у Велямічах (Беларусі) From Wikipedia, the free encyclopedia

Царква Сьвятога Ільлі Прарока (Велямічы)
Remove ads

Царква Сьвятога Ільлі Прарока — помнік архітэктуры XVIII—XIX стагодзьдзяў у Велямічах. Пры пабудове была ў юрысдыкцыі Сьвятога Пасаду, цяпер — у валоданьні Маскоўскага патрыярхату. Твор традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з элемэнтамі стылю барока, мастацкае аблічча якога пацярпела ў выніку надбудовы купалоў-цыбулінаў. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Помнік сакральнай архітэктуры
Царква Сьвятога Ільлі Прарока
Thumb
Ільлінская царква
КраінаБеларусь
ВёскаВелямічы
Каардынаты52°01′13.16″ пн. ш. 27°14′32.83″ у. д.
КанфэсіяБеларуская праваслаўная царква
ЭпархіяПінская япархія 
Дата заснаваньняXVIII ст.
СтатусДзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Царква Сьвятога Ільлі Прарока на мапе Беларусі ±
Thumb
Царква Сьвятога Ільлі Прарока
Царква Сьвятога Ільлі Прарока
Thumb
Царква Сьвятога Ільлі Прарока
Царква Сьвятога Ільлі Прарока
Царква Сьвятога Ільлі Прарока на Вікісховішчы

Утварае адзіны ансамбль зь вежай-званіцай.

Remove ads

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Першую царкву ў Велямічах збудавалі ў 1724 годзе з дрэва.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Велямічы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, царква працягвала дзеяць. Аднак па гвалтоўнай ліквідацыі Ўніяцкай царквы ў 1839 годзе расейскія ўлады адабралі будынак царквы ў Сьвятога Пасаду і перадалі ў валоданьне Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы).

У 2-й палове XIX ст. царква пацярпела ад пажару. У 1881 годзе на месцы згарэлай збудавалі новую царкву, відаць, у формах папярэдняй. У 1888 годзе да асноўнага аб’ёму далучылі прыбудовы з васьмерыковымі вярхамі. У выніку царква атрымала 5-купальную крыжова-цэнтрычную кампазыцыю.

Найноўшы час

Thumb
Выкінуты на сьмецьце аўтэнтычны сонцакрыж, заменены на маскоўскі 8-канцовы

У 2000-я гады традыцыйныя купалы-бані замянілі на купалы-цыбуліны[1], уласьцівыя дойлідзтву Маскоўскай дзяржавы. Традыцыйныя каваныя 4-канцовыя сонцакрыжы замянілі на ўкосныя васьміканцовыя (маскоўскія) крыжы — уласьцівасьць культурнага ляндшафту Расеі[2].

Remove ads

Архітэктура

Помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з элемэнтамі стылю барока. Квадратны ў пляне асноўны аб’ём, бабінец і 5-гранная алтарная апсыда зь дзьвюма невялікімі рызьніцамі абапал алтару ўтвараюць 3-зрубную глыбінна-прасторавую кампазыцыю. Асноўны аб’ём пры дапамозе парусаў пераходзіць у 2-ярусны верх (васьмярык на чацьверыку), апсыда і бабінец завяршаюцца 8-граннымі вярхамі з гранёнымі купаламі-банямі складанай формы. Сьцены маюць вэртыкальную шалёўку, умацоўваюцца лапаткамі, вокны прастакутныя (у апсыдзе ў форме крыжа). З боку галоўнага фасаду тры тамбуры ўваходаў у бабінец і бакавыя прыбудовы, накрытыя 2-схільнымі дахамі з франтонамі.

Цэнтральнае месца ў інтэр’еры займае галоўны 3-ярусны аб’ём, злучаны шырокімі праёмамі з 2-ярусным бабінцам, апсыдай і бакавымі прыбудовамі[3]. У царкве захоўваецца Эвангельле 1798 году.

3 паўднёва-заходняга боку ад царквы стаіць 3-ярусная (васьмярык на 2 чацьверыках) шатровая званіца зрубна-каркаснай канструкцыі[4].

Remove ads

Галерэя

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads