Царква Сьвятога Аляксея (Смаляны)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Царква Сьвятога Аляксея (Смаляны)
Remove ads

Царква Сьвятога Аляксея — помнік гісторыі другой паловы XIX стагодзьдзя (мураўёўка) у Смалянах. Знаходзіцца ў паўднёва-заходняй частцы гістарычнага мястэчка, на вуліцы Слабадзе. Лічыцца прыпісной да Спаскай царквы. Твор архітэктуры расейскай эклектыкі.

Помнік гісторыі
Царква Сьвятога Аляксея
Thumb
Аляксееўская царква
КраінаБеларусь
ВёскаСмаляны
Каардынаты54°35′42.87″ пн. ш. 30°03′21.32″ у. д.
Архітэктурны стыльпсэўдарускі стыль[d]
Дата заснаваньня1864
СтатусДзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Царква Сьвятога Аляксея на мапе Беларусі
Thumb
Царква Сьвятога Аляксея
Царква Сьвятога Аляксея
Царква Сьвятога Аляксея на Вікісховішчы

Remove ads

Гісторыя

Мураваную царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) у Смалянах збудавалі ў 1864 годзе.

У 1930-я гады савецкія ўлады зачынілі царкву.

Архітэктура

Прыклад эклектычнай царкоўнай архітэктуры Расейскай імпэрыі. Мае 4-часткавую кампазыцыю: званіца, трапезная, малітоўная заля, гранёная апсыда. Сылюэт вылучаецца дзьвюма вэртыкальнымі дамінантамі — 2-яруснай 4-граннай шатровай званіцай і сфэрычным купалам на 8-гранным сьветлавым барабане над 4-схільным дахам цэнтральнага кубападобнага аб’ёму. Фасады падзяляюцца высокімі аркавымі аконнымі праёмамі і кутнімі лапаткамі.

У інтэр’ер раскрываецца сьветлавы барабан, падтрыманы чатырма 4-граннымі пілёнамі і перакінутымі празь іх аркамі, скляпеньнямі-ветразямі. Трапезная і прыдзелы перакрываюцца цыліндрычнымі скляпеньнямі на распалубках[1].

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads