Смаляны
вёска ў Аршанскім раёне Віцебскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Смаля́ны, Смалья́ны[1] — вёска ў Беларусі, на рацэ Дзярноўцы. Цэнтар сельсавету Аршанскага раёну Віцебскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 593 чалавекі. Знаходзяцца за 20 км на паўночны захад ад Воршы, за 6 км ад чыгуначнай станцыі Смаляны; каля аўтамабільнай дарогі Ворша — Лепель.
Remove ads
Смальяны — даўняе мястэчка гістарычнай Аршаншчыны (частка Віцебшчыны), старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага. Да нашага часу тут захаваліся руіны замка «Белы Ковель» князёў Сангушкаў, комплекс кляштару дамініканаў з касьцёлам Найсьвяцейшай Панны Марыі ў стылі віленскага барока, драўляная барокавая царква Сьвятога Спаса і магіла Тамаша Зана, помнікі гісторыі і архітэктуры XVII—XIX стагодзьдзяў.
Remove ads
Назва
На думку краязнаўца Аляксандра Шынкевіча, тапонім Смальяны ўтварыўся ад слова смала, якую тут некалі гналі ў мясцовых смалакурнях. Тым часам гісторык Андрэй Мяцельскі лічыць, што назва паселішча мае зьвязак зь ягоным разьмяшчэньнем на мяжы Полацкага і Смаленскага княстваў[2].
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
Першы пісьмовы ўпамін пра Смальяны як маёнтак у Аршанскім намесьніцтве, уладаньне князя С. Бельскага, датуецца 1484 годам. У выніку адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы 1565—1566 гадоў паселішча ўвайшло ў склад Аршанскага павету Віцебскага ваяводзтва.
У розныя часы Смальяны знаходзіліся ў валоданьні князеў Курбскіх, Астроскіх, Сангушкаў і інш. Да 1626 году князь С. Сангушка-Ковельскі збудаваў тут мураваны замак, які пацярпеў ад ваенных дзеяньняў у часе вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай і Вялікай Паўночнай вайны, калі яго загадаў зьнішчыць маскоўскі гаспадар Пётар I[3].
Статус мястэчка Смальяны мелі з 1678 году. У 1680 годзе тут збудавалі мураваны касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі ордэна дамініканаў, а ў 1742 годзе — драўляную ратушу.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) Смальяны апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе сталі цэнтрам воласьці Аршанскага павету. У 1792 годзе тут збудавалі драўляную Спаскую, у 1839 годзе былі тры грэка-каталіцкія царквы: Сьвятой Параскевы Пятніцы, Сьв. Яна Хрысьціцеля й Спаская (Спаса-Прэабражэнская)[4], а ў 1864 годзе — мураваную царкву-мураёўку. У Вайну 1812 году 13—14 лістапада пад Смальянамі адбылася бітва паміж расейскімі і францускімі войскамі. У 1877 годзе мястэчка наведаў мастак Н. Орда, які замаляваў магілу Тамаша Зана.
За расейскім панаваньнем пачаўся сапраўдны заняпад Смалянскага замка, а ў сярэдзіне XIX ст. новы ўласьнік мястэчка расейскі сэнатар Сямёнаў прадаў помнік на цэглу[5]. На 1880 год у Смальянах было 252 будынкі, 55 крамаў, 4 царквы, касьцёл, 4 малітоўныя дамы, сынагога. У 1900 годзе адкрылася сельскагаспадарчая школа. У пачатку XX стагодзьдзя існавалі гарбарны і цагельны заводы, шпіталь, аптэка, народная чытальня, пошта, вадасховішча з дамбай і шлюзамі, дзе гадавалі карпаў.
- Старая графіка Смальянаў
- Замак. Ю. Пешка,
каля 1800 г. - Панарама. Н. Орда, 1877 г.
- Магіла Т. Зана. Н. Орда, 1877 г.
- Магіла Т. Зана, 1878 г.
- Магіла Т. Зана, 1900 г.
- Замак, 1927 г.
- Дэкор замка, 1927 г.
- Муроўка замка, 1927 г.
Найноўшы час
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Смальяны абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП (б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У сакавіку 1924 году Смальяны вярнулі БССР, дзе яны сталі цэнтрам сельсавету Аршанскага раёну. Статус паселішча панізілі да вёскі.
На 1999 год у Смальянах было 537 гаспадарак, на 2001 год — 291. З 1990-х гадоў у вёсцы дзее толькі драўляная праваслаўная царква Сьвятога Спаса 2-й паловы XVIII стагодзьдзя. 24 верасьня 2011 году ў склад Смальянаў улучылі вёску Агранамічную[6].
- Мястэчка на старых здымках
- Панарама з боку Дзярноўкі
- Рынак, касьцёл
- Царква
- Замак, 1941 г.
- Замак
- Сядзіба Цітовых
- Палац
- Гаспадарчая пабудова
Remove ads
Насельніцтва
Дэмаграфія
Інфраструктура
У Смалянах працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, лякарня, дом культуры, бібліятэка, пошта.
Забудова
Вуліцы і пляцы
З урбананімічнай спадчыны Смалянаў да нашага часу гістарычныя назвы захавалі вуліцы Аршанская, Васіленкаўская, Віцебская, Ганьшаўская, Горная, Замкавая, Заручаўская, Надрэчная, Плігаўская, Слабада і Талачынская. Гістарычны Рынак ня мае афіцыйнай назвы.
Транспарт
Каля Смалянаў (за 200 м на поўдзень ад вёскі) праходзіць шаша Р15 (Ворша — Лепель)
Турыстычная інфармацыя
Славутасьці
- Замак Белы Ковель (XVII ст.)
- Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар дамініканаў (XVII ст.)
- Магіла Тамаша Зана
- Млын
- Сядзібна-паркавы комплекс
- Царква Сьвятога Спаса (XVIII ст.)
- Царква Сьвятога Аляксея (1864; мураўёўка)
Страчаная спадчына
- Ратуша (XVIII ст.)
Галерэя
- Краявіды Смалянаў
- Замак
- Замак, фрагмэнт
- Касьцёл, інтэр’ер
- Пахавальня
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads