Царква Сьвятога Аляксея (Смаляны)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Царква Сьвятога Аляксея — помнік гісторыі другой паловы XIX стагодзьдзя (мураўёўка) у Смалянах. Знаходзіцца ў паўднёва-заходняй частцы гістарычнага мястэчка, на вуліцы Слабадзе. Лічыцца прыпісной да Спаскай царквы. Твор архітэктуры расейскай эклектыкі.
| Помнік гісторыі | |
Царква Сьвятога Аляксея | |
Аляксееўская царква | |
| Краіна | Беларусь |
| Вёска | Смаляны |
| Каардынаты | 54°35′42.87″ пн. ш. 30°03′21.32″ у. д. |
| Архітэктурны стыль | псэўдарускі стыль[d] |
| Дата заснаваньня | 1864 |
| Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Царква Сьвятога Аляксея на мапе Беларусі Царква Сьвятога Аляксея | |
Remove ads
Гісторыя
Мураваную царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) у Смалянах збудавалі ў 1864 годзе.
У 1930-я гады савецкія ўлады зачынілі царкву.
Архітэктура
Прыклад эклектычнай царкоўнай архітэктуры Расейскай імпэрыі. Мае 4-часткавую кампазыцыю: званіца, трапезная, малітоўная заля, гранёная апсыда. Сылюэт вылучаецца дзьвюма вэртыкальнымі дамінантамі — 2-яруснай 4-граннай шатровай званіцай і сфэрычным купалам на 8-гранным сьветлавым барабане над 4-схільным дахам цэнтральнага кубападобнага аб’ёму. Фасады падзяляюцца высокімі аркавымі аконнымі праёмамі і кутнімі лапаткамі.
У інтэр’ер раскрываецца сьветлавы барабан, падтрыманы чатырма 4-граннымі пілёнамі і перакінутымі празь іх аркамі, скляпеньнямі-ветразямі. Трапезная і прыдзелы перакрываюцца цыліндрычнымі скляпеньнямі на распалубках[1].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
