Царква Сьвятога Духа (Казяны)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Царква Сьвятога Духа — помнік гісторыі канца XIX — пачатку XX стагодзьдзя (мураўёўка) у Казянах. Знаходзіцца ў цэнтры колішняга мястэчка. Дзее. Твор архітэктуры расейскай эклектыкі.
Помнік гісторыі | |
Царква Сьвятога Духа | |
![]() Царква Сьвятога Духа | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Казяны |
Каардынаты | 55°17′55.83″ пн. ш. 26°51′12.51″ у. д. |
Канфэсія | Беларуская праваслаўная царква |
Эпархія | Полацкая япархія |
Архітэктурны стыль | псэўдарускі стыль[d] |
Заснавальнік | Фэлікс Ян Пац |
Царква Сьвятога Духа на мапе Беларусі ![]() ![]() Царква Сьвятога Духа | |
![]() |
Remove ads
Гісторыя

Мураваную царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) у Казянах збудавалі да 1903 году на месцы драўлянай царквы Сьвятога Пасаду.
Па Другой сусьветнай вайне савецкія ўлады зачынілі царкву. У 1990-я гады будынак царквы перадалі Беларускаму экзархату Маскоўскага патрыярхату.
Архітэктура
Прыклад эклектычнай царкоўнай архітэктуры Расейскай імпэрыі. 4-часткавую кампазыцыю фармуюць 2-ярусная (васьмярык на чацьверыку) шатровая званіца, прастакутная трапезная, кубападобная малітоўная заля, 5-гранная апсыда з бакавымі рызьніцамі. На чырвоным фоне цаглянай муроўкі вылучаюцца атынкаваныя і пабеленыя элемэнты насычанага архітэктурнага дэкору: ліштвы аркавых аконных праёмаў, аркатурныя фрызы, кутнія лапаткі. У сылюэце пануюць купалы-цыбуліны над асноўным аб’ёмам і над званіцай[1].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads