Казяны
вёска ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Казя́ны[1] — вёска ў Беларусі, на рацэ Дзісьне пры ўтоку ў яе ракі Дрысьвяціцы. Уваходзяць у склад Відзаўскага сельсавету Браслаўскага раёну Віцебскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 473 чалавекі. Знаходзяцца за 62 км на паўднёвы захад ад Браслава, за 20 км ад чыгуначнай станцыі Паставы; на аўтамабільнай дарозе Браслаў — Паставы.
Казяны — даўняе мястэчка гістарычнай Браслаўшчыны (частка Віленшчыны).
Remove ads
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
У гістарычных крыніцах Казяны ўпамінаюцца пад назвамі Козян, Козьяны. Першы пісьмовы ўпамін пра зямлю казянскую датуецца 1504 годам. У 1514 годзе паселішча знаходзілася ў валоданьні Зяновічаў і ўваходзіла ў Ашмянскі павет.
Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў Казяны ўвайшлі ў склад Браслаўскага павету Віленскага ваяводзтва. У XVII ст. паселішчам валодалі Пацы. У 1686 годзе падкаморы Ф. Я. Пац перадаў частку ўладаньняў віленскім бэнэдыктынкам, якія збудавалі ў Казянах царкву. Паводле рэестру падымнага за 1690 год, Пацы ў Казянах «зь вёскамі» валодалі 45 дымамі, бэнэдыктынкам належала 38 дымоў.
З канца XVIII ст. Казяны знаходзіліся ў валоданьні графаў Манузі. За падтрымку апошнімі Таргавіцкай канфэдэрацыі 1792 году і расейскіх войскаў маёнтак канфіскавалі паўстанцы Т. Касьцюшкі, аднак па здушэньні выступленьня ў 1794 годзе яго вярнулі былым уладальнікам.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Казяны апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Дзісенскім павеце Віленскай губэрні. У 1800 годзе мястэчкам валодаў М. Манузі, тут было 90 двароў, драўляная царква Сьвятога Духа. Побач знаходзілася аднайменная вёска (56 двароў). У Вайну 1812 году 1 ліпеня праз Казяны на Дрысу адступаў 3-і расейскі кавалерыйскі корпус Палена. Пад мястэчкам адбылася сутычка паміж ар’ергардам корпусу і францускім конным аддзелам (28 эскадронаў, 6 конных гарматаў). 3 1823 году паселішчам валодалі Плятэры.

За часамі вызвольнага паўстаньня 19 траўня 1831 году ў ходзе рэйду праз Казяны прайшлі асноўныя сілы (каля 2 тыс. чал.) паўстанцаў Дзісенскага павету. У траўні 1863 году тут прыпыняўся паўстанцкі аддзел Я. Ельскага-Ёдкі. На 1866 год у мястэчку было 35 двароў. У канцы XIX ст. граф Ф. Плятэр заснаваў каля Казянаў кардонны, лесапільны і гонтавы заводы, каля якіх узьнікла невялікае паселішча Плятэрова. На 1903 год у мястэчку (сяле) існавала мураваная царква, земскі паштовы пункт, кожную сераду праводзіўся кірмаш.
За часамі Першую сусьветную вайну ў верасьні 1915 году Казяны занялі войскі Нямецкай імпэрыі. З восені 1915 да лютага 1918 году мястэчка знаходзілася на расейскім баку ў прыфрантавой зоне, у гэты час расейскія ўлады перайменавалі яго ў Раманава-Нікольскае.
Найноўшы час
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Казяны абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР[2].

Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Казяны апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Богінскай гміне Браслаўскага павету Віленскага ваяводзтва. На 1931 год у мястэчку было 106 двароў, у вёсцы — 153 двары.
У 1939 годзе Казяны ўвайшлі ў БССР, дзе ў 1940 годзе сталі цэнтрам сельсавету Відзаўскага раёну (з 1960 году ў Браслаўскім раёне). Статус паселішча панізілі да вёскі. У Другую сусьветную вайну зь ліпеня 1941 да 8 ліпеня 1944 году Казяны знаходзіліся пад акупацыяй Трэцяга Райху. На 1997 год у вёсцы было 277 двароў.
8 красавіка 2004 году ў зьвязку зь ліквідацыяй Казянскага сельсавету Казяны разам зь іншымі населенымі пунктамі перадалі ў склад Відзаўскага сельсавету[3].
Remove ads
Насельніцтва
Дэмаграфія
- XVIII стагодзьдзе: 1800 год — 223 чал. у мястэчку Казянах і 298 чал. у вёсцы Казянах
- XIX стагодзьдзе: 1866 год — 480 чал.[4]; 1869 год — 369 чал.[5]
- XX стагодзьдзе: 1903 год — 750 чал. у мястэчку Казянах і 677 чал. у вёсцы Казянах; 1931 год — 692 чал. у мястэчку Казянах і 828 чал. у вёсцы Казянах; 1995 год — 1288 чал.[6]; 1997 год — 667 чал.[7]; 1999 год — 630 чал.
- XXI стагодзьдзе: 2010 год — 473 чал.
Інфраструктура
У Казянах працуюць сярэдняя і музычная школы, амбуляторыя, бібліятэка імя П. Сергіевіча, пошта.
Remove ads
Турыстычная інфармацыя
Славутасьці
- Забудова гістарычная (канец XIX — пачатак XX ст.; фрагмэнты)
- Млын
- Царква Сьвятога Духа (1903; мураўёўка)
Галерэя
- Краявіды Казянаў
- Брукоўка
- Камяніца
- Камяніца
- Млын
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads