Царква Сьвятога Духа (Казяны)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Царква Сьвятога Духа (Казяны)
Remove ads

Царква Сьвятога Духа — помнік гісторыі канца XIX — пачатку XX стагодзьдзя (мураўёўка) у Казянах. Знаходзіцца ў цэнтры колішняга мястэчка. Дзее. Твор архітэктуры расейскай эклектыкі.

Помнік гісторыі
Царква Сьвятога Духа
Thumb
Царква Сьвятога Духа
КраінаБеларусь
ВёскаКазяны
Каардынаты55°17′55.83″ пн. ш. 26°51′12.51″ у. д.
КанфэсіяБеларуская праваслаўная царква
ЭпархіяПолацкая япархія 
Архітэктурны стыльпсэўдарускі стыль[d]
ЗаснавальнікФэлікс Ян Пац
Царква Сьвятога Духа на мапе Беларусі
Thumb
Царква Сьвятога Духа
Царква Сьвятога Духа
Царква Сьвятога Духа на Вікісховішчы

Remove ads

Гісторыя

Thumb
Царква, каля 1900 г.

Мураваную царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) у Казянах збудавалі да 1903 году на месцы драўлянай царквы Сьвятога Пасаду.

Па Другой сусьветнай вайне савецкія ўлады зачынілі царкву. У 1990-я гады будынак царквы перадалі Беларускаму экзархату Маскоўскага патрыярхату.

Архітэктура

Прыклад эклектычнай царкоўнай архітэктуры Расейскай імпэрыі. 4-часткавую кампазыцыю фармуюць 2-ярусная (васьмярык на чацьверыку) шатровая званіца, прастакутная трапезная, кубападобная малітоўная заля, 5-гранная апсыда з бакавымі рызьніцамі. На чырвоным фоне цаглянай муроўкі вылучаюцца атынкаваныя і пабеленыя элемэнты насычанага архітэктурнага дэкору: ліштвы аркавых аконных праёмаў, аркатурныя фрызы, кутнія лапаткі. У сылюэце пануюць купалы-цыбуліны над асноўным аб’ёмам і над званіцай[1].

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads